Альшэўцы
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альшэ́ўцы[1] (трансліт.: Aĺšeŭcy, руск.: Ольшевцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 17 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У 1842 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Жэлігоўскага. У 1858 годзе ў маёнтку Мар’янполь. У 1897 г. вёска ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 годзе 107 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім ельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны калгас «8 Сакавіка». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе калгаса «Зара».
Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3]., затым да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads