Аляксандар Еўціч
сербскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Еўціч (сербск.: Александар Јевтић / Aleksandar Jevtić, нар. 30 сакавіка 1985, Шабац, Сербія) — сербскі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец «Црвены Звезды», пазней выступаў у клубах ніжэйшых ліг. У 2007 годзе дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў складзе «Бораца», адкуль неўзабаве трапіў у турэцкі «Генчлербірлігі». Аднак, замацавацца ў Турцыі не здолеў — за паўгады правёў 6 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Борац» на правах арэнды. У сезоне 2008/2009 паспяхова гуляў за ОФК, у выніку звярнуў на сябе ўвагу «Црвены Звезды», якая набыла нападніка ў туркаў.
У ліпені 2011 года перабраўся ў кітайскі «Цзянсу Сайнці», які незадоўга да таго ўзначаліў сербскі трэнер Драган Акука. За 2,5 гады ў «Цзянсу Сайнці» забіў 22 галы, стаў уладальнікам Суперкубка Кітая. У снежні 2013 года перайшоў у іншы кітайскі клуб «Ляанін Хувін», які пакінуў па заканчэнні сезона 2014.
У жніўні 2015 года стала вядома аб тым, што да Еўціча, які знаходзіўся ў статусе свабоднага агента, праяўляе інтарэс беларускі БАТЭ[3]. 28 жніўня, пасля выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўскі клуб абвясціў аб падпісанні кантракта з Еўцічам[4]. Дзякуючы траўмам Віталя Радзівонава і Мікалая Сігневіча атрымаў магчымасць замацавацца ў аснове. 20 верасня ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе БАТЭ ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 11-й хвіліне забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы. Пазней, аднак, саступіў месца ў складзе Дзмітрыю Мазалеўскаму, які аднавіўся ад траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года пакінуў барысаўскі клуб[5].
У студзені 2016 года стаў іграком клуба «Далянь Іфань»[6], але ўжо ў лютым вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з «Ягодзінай»[7]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Чукарычкі». У ліпені 2017 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком тайландскага клуба «Патая Юнайтэд», па заканчэнні сезона 2017 пакінуў яго. У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Вождавац».
У студзені 2020 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Вождаваца»[8]. У лютым 2021 года стаў трэнерам у «Графічары», у 2024 годзе перайшоў на працу ў юнацкую каманду клуба.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
14 снежня 2008 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Сербіі, калі выйшаў на замену на 58-й хвіліне таварыскай гульні супраць Польшчы.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2009/10, 2010/11
Уладальнік Кубка Сербіі: 2010
Срэбраны прызёр чэмпіянату Кітая: 2012
Уладальнік Суперкубка Кітая: 2013
Чэмпіён Беларусі: 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

