Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

футбольны турнір сярод беларускіх каманд From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Remove ads

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Хуткія факты Вышэйшая ліга Беларусі, Краіна ...
Remove ads

Спаборніцтва

У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у Першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе канферэнцый. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 года для атрымання права на ўдзел у вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.

Удзельнікі сезона 2023 года

Remove ads

Гісторыя

Колькасць каманд і гульняў у сезоне
199216 каманд15 гульняў (скар.)
1992/9317 каманд32 гульні
1993/9516 каманд30 гульняў
199516 каманд15 гульняў (скар.)
1996—199716 каманд30 гульняў
199815 каманд28 гульняў
1999—200016 каманд30 гульняў
2001—200214 каманд26 гульняў
2003—200416 каманд30 гульняў
2005—200714 каманд26 гульняў
200816 каманд30 гульняў
200914 каманд26 гульняў
2010—201112 каманд33 гульні
201211 каманд30 гульняў
2013—201412 каманд32 гульні
201514 каманд26 гульняў
2016—202216 каманд30 гульняў
202315 каманд28 гульняў

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР мінскае «Дынама», яшчэ пяць каманд, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць каманд з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а канчаўся восенню на «еўрапейскую» сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезона 1994—1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасць каманд, якія гулялі ў лізе, вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992/1993 іх было 17). З 2010 года Вышэйшая ліга была скарочана да 12 каманд, якія гулялі ў 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбываў у Першую лігу, а перадапошні гуляў серыю з двух матчаў з другой камандай Першай лігі за права гуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне.

У 2012 годзе каманда «Партызан» (Мінск) адмовілася ад выступлення ў Вышэйшай лізе, таму колькасць удзельнікаў таго сезона склала 11 каманд. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12, тады ж была зноў зменена сістэма правядзення: пасля двух кругоў каманды сталі падзяляцца на дзе шасцёркі, пасля чаго гулялі яшчэ два кругі, каб вызначыць месца ў сваіх шасцёрках.

З сезона 2015 года колькасць каманд павялічылася да 14, такім чынам каманда, якая заняла апошняе месца ў сезоне 2014 года, згуляла стыкавыя матчы з трэцяй камандай Першай лігі, а наўпрост Вышэйшую лігу не пакінула ніводная каманда.

У сезоне 2016 года колькасць каманд павялічылася да 16. Турнір праходзіць у два кругі. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца ў Вышэйшай лізе выбываюць у Першая лігу. Клубы, якія занялі 1-е, 2-е месца ў Першай лізе, атрымліваюць права на выхад у Вышэйшую лігу.

З 2019 года дадаліся таксама стыкавыя матчы паміж 14-й камандай Вышэйшай лігі і трэцяй каманды Першай лігі па выніках рэгулярнага сезона, пераможца якіх атрымлівае месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Remove ads

Тытульныя спонсары

Пераможцы

Чэмпіёнамі Беларусі станавіліся 8 клубаў: БАТЭ Барысаў — 15 разоў, Дынама Мінск — 7, Шахцёр Салігорск — 4, Славія Мазыр — 2, Дынама-Брэст, Гомель, Белшына Бабруйск і Дняпро Магілёў — па 1 разе.

Больш інфармацыі Сезон, Чэмпіён ...

Геаграфія чэмпіёнаў Беларусі

Геаграфія чэмпіёнаў Беларусі па футболе
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads