Аляксандрас Абішала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандрас Абішала (лат.: Aleksandras Abišala; нар. 28 снежня 1955, Інта, Рэспубліка Комі) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Літвы ў 1992 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 снежня 1955 года ў Інце (РСФСР).
У 1978 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка». Пасля два гады служыў у Савецкай Арміі. У пачатку 1980-х гадоў працаваў інжынерам у Каўнаскім політэхнічным інстытуце, а з 1981 года — галоўным інжынерам Навукова-даследчага інстытута радыёвымярэнняў.
У 1988 годзе ўключыўся ў дзейнасць руху Саюдзіс. У лютым 1990 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, быў адным з падпісантаў Акта аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года. У 1991 годзе заняў пасаду міністра без партфеля. З 21 ліпеня па 2 снежня 1992 года — Прэм'ер-міністр Літвы. У тым жа годзе ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. У 1993 годзе пачаў кіраваць прыватнай кансалтынгавай кампаніяй.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads