Гядзімінас Вагнорус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гядзімінас Вагнорус
Remove ads

Гядзімінас Вагнорус (лат.: Gediminas Vagnorius; нар. 10 чэрвеня 1957(1957-06-10)[1], Плунгянскі раён[d]) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 19911992 і 19961999 гадах.

Хуткія факты Гядзімінас Вагнорус, Дэпутат Сейма Літвы[d] ...

У 1980 годзе скончыў Віленскі інжынерна-будаўнічы інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю інжынера-эканаміста. У 19801987 гадах працаваў у гэтай ВНУ. У 1987 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук. У 1988 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літвы.

У 1990 годзе ад Саюдзіса быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, з’яўляючыся адным з падпісантаў Акта аб незалежнасці ад 11 сакавіка 1990 года. 13 студзеня 1991 года, калі былі ўведзены савецкія войскі у Вільню, а прызначаны некалькімі днямі раней прэм’ер-міністр Альбяртас Шыменас знік, парламент даручыў яму місію фарміравання ўрада.

Пасля перамогі на выбарах кансерватараў у 1996 годзе зноў узначаліў урад, які быў сфарміраваны разам з партыяй хрысціянскіх дэмакратаў. Неўзабаве ён пачаў спаборнічаць за павелічэнне свайго ўплыву ў Саюзе Айчыны, скарыстаўшыся даволі дрэнным вынікам Вітаўтаса Ландсбергіса на прэзідэнцкіх выбарах 1997 года.

У 1999 годзе ўступіў у адкрыты канфлікт з прэзідэнтам Валдасам Адамкусам, які выказаў яму вотум недаверу ў пасланні нацыі. У рэшце дзейны прэм’ер-міністр падаў у адстаўку. Супраць яго волі Саюз Айчыны вырашыў застацца ў кааліцыі і вылучыў новага кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра.

У ліпені 2000 года былы прэм’ер-міністр ініцыяваў стварэнне новай партыі пад назвай Саюз умераных кансерватараў. У тым жа годзе ён быў адзіным прадстаўніком гэтай партыі, абраным дэпутатам па мажарытарнай акрузе.

У 2004 годзе ён ператварыў сваю партыю ў Хрысціянска-кансерватыўны сацыяльны саюз, у тым жа годзе прайграў як выбары ў Еўрапарламент, так і ў Сейм. У 2008 годзе ён зарэгістраваўся незалежным кандыдатам у дэпутаты, прайграў на выбарах у другім туры, а праз год зноў беспаспяхова балатаваўся ў Еўрапарламент. У 2010 годзе стаў лідарам створанай хрысціянскай партыі, якая, аднак, не атрымала ніводнага месца на парламенцкіх выбарах у 2012 годзе. У 2013 годзе ўступіў у Партыю працы, а ў 2016 годзе зноў беспаспяхова балатаваўся ў Сейм.

Remove ads

Зноскі

  1. Gediminas Vagnorius // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads