Аляксандраўка (Рагінскі сельсавет)

вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндраўка[1] — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

За 27 км на поўнач ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Remove ads

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх зямель перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас.

Вёска ў Мікалаеўскім сельсавете Буда-Кашалёўскага раёна, у саўгасе «Чачора»[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная група (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года група склала аснову партызанскага атрада на чале з П. Я. Мацюшковым.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь). Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаеўскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1909 год — 1 двор, 5 жыхароў.
  • 1925 год — 18 двароў.
  • 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 20).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads