Аляксандраўка (Шырокаўскі сельсавет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандраўка — пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель)

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. Напачатку 1930-х гадоў жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.

Дынаміка

  • 1926 год — 23 двары, 128 жыхароў.
  • 1959 год — 180 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads