Аляксандра Зорына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Зорына, сапраўднае Аляксандра Цвікевіч (17 верасня 1899, Баранавічы — 31 мая 1973, ЗША) — актрыса нямецкага нямога кіно.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў заможнай сям’і Аляксандра і Марыі Цвікевічаў. Мела сястру Ганну, братоў Анатоля і Яўгена.[3]
У 1917 годзе сям’я пераехала ў Польшчу, у Варшаву, дзе бацька заснаваў стаматалагічную клініку, а маці — рэстаран.
Дэбют у нямецкай чорна-белай нямой драме «Карусель жыцця» аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй «UFA» у Мюнхене.
У 1919—1932 гадах знялася ў шэрагу фільмаў, у тым ліку «Засада» па баладзе Адама Міцкевіча, «Трагедыя Расіі і яе трох эпох» і «На ясным беразе» па раману Г. Сенкевіча.
У 1922 годзе па запрашэнні нямецкай кінастудыі «Universum Film AG» Аляксандра Зорына пераехала ў Берлін. У 1922 годзе ў Германіі пазнаёмілася са сваім будучым мужам кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам. У Германіі знялася амаль што ў двух дзясятках фільмаў.
Падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі, Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш.
У 1932 годзе ўзяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы.
Другая сусветная вайна разбурыла сям’ю. Яе муж з 1939 года жыў у Італіі. У Берліне Аляксандра перакладала замежныя фільмы і працавала рэдактарам субцітраў.
У 1943 годзе яе дом быў разбураны бомбай і сям’я перабралася ў прадмесце Берліна, а ў 1945 — у Касэль, дзе жыла ў лагеры ўцекачоў.
У 1949 годзе эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска.
Памерла ў 1973 годзе ад анкалагічнага захворвання.
Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль[4].
Remove ads
Зноскі
- Alexandra Sorina // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- Alexandra Sorina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Звезда немого кино родом из Барановичей(нявызн.). barturizm.by. Праверана 11 сакавіка 2024.
- Аляксандра (Цвікевіч) Зорына(нявызн.). Барановичская ЦБС -- tavlay-library.by. Праверана 11 сакавіка 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads