Аляксандра Пятроўна Галубкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандра Пятроўна Галубкіна (1 красавіка 1900, Варшава — ?) — беларуская мастачка.

Хуткія факты Аляксандра Пятроўна Галубкіна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Руская[1]. Нарадзілася 1 красавіка 1900[2] года ў Варшаве, дзе атрымала першапачатковую адукацыю[3]. У 1921—1926 гадах вучылася ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце ў Ленінградзе[2][3]. Дыпломная праца «Прачка» і эскіз «1925 год. Вышэй вытворчасць»[2].

З таго часу працавала настаўніцай малявання ў Гомелі. Належала да ліку нешматлікіх у Беларусі прадстаўнікоў найбольш «левага» крыла неарэалістаў і вызначалася асаблівай свежасцю замыслаў і выканання[3].

Thumb
«На тэкстыльнай фабрыцы». 1927

У 1927 годзе ўвайшла ў новастворанае Гомельскае аддзяленне[1] Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Удзельніца выставак з 1927 года. У гэтым годзе Галубкіна прымала ўдзел у 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы, дзе экспанавала некалькі эскізаў[3].

Thumb
«Жніво». 1928

У Беларускім дзяржаўным музеі захоўвалася яе карціна «Жніво», напісаная ў 1928 годзе па дзяржаўным заказе на тэму «Чалавек за працай»[3].

Далейшы лёс невядомы.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads