Аляксандра Фёдараўна Занько (нар. 10 лістапада 1927, в. Велеўшчына, Лепельскі раён — 29 жніўня 1990) — беларускі работнік адукацыі, Герой Сацыялістычнай Працы (1978) і Заслужаная настаўніца БССР.
Remove ads
Біяграфія
Закончыла Лепельскае педвучылішча, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1945 года — выхавацельніца Лепельскага дзіцячага дома.
З 1951 года настаўніца сярэдняй школы № 2 г. Лепеля (зараз ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля»). За вялікія заслугі ў развіцці народнай адукацыі Віцебскай вобласці ў 1978 годзе атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Пахавана ў Лепелі[1].
Узнагароды
- Заслужаная настаўніца БССР
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads