Слабадскі сельсавет (Лепельскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Слабада.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Свядскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свяда. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года у Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада, сельсавет перайменаваны ў Слабадскі[1]. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замошскага сельсавета[2]. 20 мая 1960 года ў склад Красналуцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[3]. 10 красавіка 1965 года ў склад Красналуцкага сельсавета Чашніцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слабадскога сельсавета 18 населеных пунктаў[5].
29 ліпеня 1988 года ў склад сельсавета з Домжарыцкага сельсавета перададзена 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца). 21 верасня 1999 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[7], з іх 96,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 1201 чалавек[9].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads