Аляксандр Іванавіч Баброўнік

беларускі спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Баброўнік (нар. 15 жніўня 1944, в. Вуйвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Баброўнік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1965), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (аспірантура).

Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (1971—1978, навуковы супрацоўнік, інжынер), Мінскім трактарным заводзе (1994—2006, начальнік канструктарскага бюро навукова-тэхнічнага цэнтра), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2007—2013, прафесар кафедры «Трактары і аўтамабілі», у 2008—2012 — загадчык кафедры), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—1994 — дацэнт кафедры «Дэталі машын і пад’ёмна-транспартныя машыны і механізмы», загадчык лабараторыі прыводаў, сістэм машын і механізмаў, з 2013 — прафесар кафедры «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад», у 2016—2020 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне рэжымаў машынна-трактарных агрэгатаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Совершенствование процессов внесения удобрений на основе рациональных приводов машин : диссертация … доктора технических наук : 05.20.01 ; 05.20.03 : защищена 16.12.1997 : утверждена 10.02.1999 / Бобровник Александр Иванович. — Минск, 1997.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads