Аляксандр Іванавіч Дыдышка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Дыдышка (1 ліпеня 1911, Вэрхнёдніпроўск, Кацярынаслаўская губерня — 5 лютага 1944, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчынай войнаў. Герой Савецкага Саюза (11.04.1940).

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 ліпеня 1911 года ў горадзе Верхнедняпроўск Кацярынаслаўскай губерні (цяпер — у Депрапятроўскай вобласці Украіны).
Пасля заканчэння сямігодкі працаваў кавалём. У Чырвонай Арміі з 1929 года. У 1933 годзе скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча.
Дывізіён пад камандаваннем капітана А. Дыдышкі вызначыўся падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў, знішчыў 4 мінамётныя і 5 артылерыйскіх батарэй, 2 чыгуначныя ўмацаванні, 5 агнявых кропак і жывую сілу праціўніка.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР.
Камандзір 43-га Дзямідаўскага гарматнага артылерыйскага палка палкоўнік Дыдышка А. І. загінуў 5 лютага 1944 года ў баі за горад Гарадок (Віцебская вобласць).
Remove ads
Узнагароды
Памяць
У горадзе Гарадок Віцебскай вобласці імем А. І. Дыдышка названа адна з вуліц.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads