Аляксандр Іванавіч Мірончык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Мірончык (нар. 17 студзеня 1954, Мінск) — беларускі скульптар.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Мірончык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1991 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка і Г. Мурамцава[1].

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1984 года. З 1993 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць

Аляксандр Мірончык працуе пераважна ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод яго асноўных твораў — кампазіцыі «Dzieva Angelico», «Reincornation», «Зорнае неба без месяца», «Расстраляная песня», «Calamitas nulla Sola», «Fiat lux» і «Suum cuique»[1].

Thumb
Мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму на сцяне касцёла Святога Духа ў Вільні

Стварыў шэраг партрэтных мемарыяльных знакаў, сярод якіх — Рыгору Шырму (скрадзены), Якубу Коласу, Браніславу Тарашкевічу, Кастусю Каліноўскаму, Антону і Івану Луцкевічам — усе ў Вільні, а таксама Барысу Сачанку ў Мінску[1].

Творы Мірончыка захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і ў Галерэі сучаснага мастацтва ў Катавіцах (Польшча)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads