Анатоль Аляксандравіч Анікейчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Remove ads

Анатоль Аляксандравіч Аніке́йчык (11 ліпеня 1932, Барысаў — 3 лютага 1989, Мінск) — беларускі скульптар[1].

Хуткія факты Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Дата нараджэння ...
Thumb
Марка Беларусі
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 ліпеня 1932 года ў Барысаве.

Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953—1959 у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[1]. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989).

Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш.

Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).

Памёр 3 лютага 1989 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Творчасць

Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка А. М. Матросаву у Вялікіх Луках (1978, у сааўт.), помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.

А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым.

Remove ads

Званні і ўзнагароды

  • Народны мастак БССР (1972)[1].
  • Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1967),
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).

Зноскі

  1. Аникейчик Анатолий Александрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads