Аляксандр Іванавіч Перапяліцын
беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік спецыяльных службаў СССР і БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (25 лютага 1913, Пакроўск, Самарская губерня — 15 жніўня 1967, Масква) — беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік спецыяльных службаў СССР і БССР.
Старшыня КДБ пры СМ БССР (1954—1959), намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР (1959—1967). Генерал-маёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Пакроўску Самарскай губерні (цяпер — Энгельс Саратаўскай вобласці Расіі). Рускі.
У 1948 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе слесарам паравознага дэпо станцыі Пакроўск. У 1933—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, затым да 1941 года працаваў слесарам, начальнікам пашпартнага стала аддзела прыёму і звальнення паравознага дэпо станцыі Пакроўск, абіраўся сакратаром вузлавога камітэта УЛКСМ і сакратаром вузлавога камітэта УКП(б) станцыі Пакроўск Разанска-Уральскай чыгункі.
У 1941—1944 гадах займаў пасады сакратара па прамысловасці і транспарту, другога сакратара Энгельскага гаркама УКП(б), з 1944 года — на партыйнай рабоце ў БССР — інструктар аддзела кадраў ЦК КП(б), намеснік загадчыка, загадчык адміністрацыйным аддзелам ЦК КП(б). У 1952 годзе па персанальным рашэнні ЦК КПСС накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі і прызначаны намеснікам Міністра дзяржаўнай бяспекі БССР.
З 6 красавіка 1954 года па 31 жніўня 1959 года — старшыня КДБ пры СМ БССР. У 1959—1967 гадах — намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР.
Памёр 16 жніўня 1967 года ў Маскве.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 7 медалямі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads