Аляксандр Іванавіч Садоўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Садо́ўскі (24 лістапада (6 снежня) 1859, Віцебск — 26 снежня 1923, Прага) — расійскі вучоны-фізік і педагог. Прафесар (1894). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў адбыўшагася ў 1902 годзе першага ў Расіі з’езда выкладчыкаў фізікі.
А. І. Садоўскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1881 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга. З 1894 г. працаваў у Юр’еўскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры Мікалаеўскай марской акадэміі і адначасова (з 1915 года) супрацоўнік ваенна-прамысловага камітэта. З 1919 года жыў у Празе.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. І. Садоўскаму належаць навуковыя працы па оптыцы і электрамагнетызму. Тэарэтычна даказаў вярчальнае дзеянне палярызаваных электрамагнітных хваль (Эфект Садоўскага) у кнізе «Пандэраматорныя дзеянні электрамагнітных і светлавых хваль на крышталі» (1898).
Гл. таксама
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119454580 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 ліпеня 2025.
- Садовский Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads