Аляксандр Ільіч Ягораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Ільіч Ягораў
Remove ads

Алякса́ндр Ільі́ч Яго́раў (13 (25) кастрычніка 1883[1], Бузулук, Самарская губерня23 лютага 1939(1939-02-23)[2], Масква) — савецкі военачальнік, адзін з першых Маршалаў Савецкага Саюза (1935).

Хуткія факты Аляксандр Ільіч Ягораў, Дата нараджэння ...

Член партыі з ліпеня 1918 года, кандыдат у члены ЦК (1934—1938). Дэпутат ВС СССР 1 склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 (25) кастрычніка 1883 года ў горадзе Бузулук Самарскай губерні (цяпер — Арэнбургская вобласць Расіі) у шматдзетнай сям’і мешчаніна.

У снежні 1920 — красавіку 1921 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі. З красавіка па верасень 1921 года — камандуючы войскамі Петраградскай ваеннай акругі.

У верасні 1921 года — студзені 1922 года — камандуючы Заходнім фронтам. У лютым 1922 — траўні 1924 — камандуючы Каўказскім Чырванасцяжным войскам.

З красавіка 1924 года па сакавік 1925 года — камандуючы войскамі Украінскай ваеннай акругі. У 1925—1926 гадах быў ваенным аташэ ў Кітаі.

З мая 1926 па май 1927 года — намеснік начальніка ваенна-прамысловага ўпраўлення ВСНГ СССР. У траўні 1927 года — маі 1931 года — камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі.

З чэрвеня 1931 года па верасень 1935 года — начальнік Штаба РСЧА. З верасня 1935 года па май 1937 года — начальнік Генеральнага штаба РСЧА.

У лютым 1934 года на XVII з’ездзе УКП(б) абраны кандыдатам у сябры ЦК УКП(б). У 1935 годзе загадам Наркама абароны СССР К. Я. Варашылава ў гонар Ягорава была названа 37-я Новачаркаская стралковая дывізія. 20 лістапада 1935 года Ягораву прысвоена званне маршала Савецкага Саюза.

З 11 мая 1937 года — першы намеснік Наркама абароны СССР. 12 снежня 1937 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання ад Смаленскай вобласці.

22 лютага 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР у складзе Ульрыха, Дзмітрыева і Кліміна прыгавораны да расстрэлу па абвінавачанні ў шпіянажы і прыналежнасці да ваеннай змовы. Расстраляны 23 лютага 1939 года, у Дзень Чырвонай арміі і флота. Крэміраваны ў Маскве на Новых Данскіх могілках.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads