Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч (1823, Гродзенская губерня — ?; Псеўданімы: Ляндар) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 у Гродзенскім павеце.
Remove ads
Біяграфія
У 1840—1861 гадах у арміі, падпалкоўнік. Пасля адстаўкі жыў y сваім фальварку Панюкі Гродзенскага павета.
2 мая 1863 года падняў паўстанне ў Гродзенскім павеце, арганізаваў атрад (каля 200 чал.). Пасля аб’яднання з ваўкавыскімі паўстанцамі — вайсковы начальнік Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў. 3.6.1863 г. у Мілавідскай бітве на чале аб'яднаных сіл гродзенскіх, ваўкавыскіх, навагрудскіх і слонімскіх паўстанцаў нанёс паражэнне урадавым войскам. 1.8.1863 г. з лідскімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губерні. Паўстанцкія ўлады надалі яму званне палкоўніка.
З верасня 1863 года за мяжою. Завочна яму быў вынесены смяротны прысуд.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads