Аляксандр Аляксандравіч Бранцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Бранцаў (1883—1961) — савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950). Народны артыст СССР (1956). Заснавальнік і першы кіраўнік (з 1922) аднаго з першых у Расіі тэатраў для дзяцей.
У 1908 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1905 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі Перасоўнага тэатра пад кіраўніцтвам П. П. Гайдабурава, сумесная праца з якім для Бранцава з’явілася тэатральнай школай (тут жа ў 1918 годзе распачаў першы досвед пастаноўкі спектакля для дзяцей). У 1921 годзе быў старшынёй камісіі па арганізацыі тэатра для дзяцей у Петраградзе. У выніку дзейнасці гэтай камісіі ў 1922 годзе быў адкрыты Тэатр юных гледачоў. На сцэне гэтага тэатра, якім Бранцаў кіраваў да канца жыцця, ён ажыццявіў 48 пастановак, азначыўшы асноўныя шляхі развіцця савецкага тэатра для дзяцей. Бранцаў — аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі тэатра для дзяцей.
Remove ads
Зноскі
- Брянцев Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Брянцев Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads