Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі (нар. 27 чэрвеня 1960, г. Мінск) — беларускі гісторык, музеолаг, педагог, доктар гістарычных навук (2002), прафесар (2016), прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў у 1983 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1991 г. — аспірантуру аддзела музеязнаўства Навукова-даследчага інстытута культуры Акадэміі навук СССР (Масква).

Працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, з 1993 г. — дацэнт, а з 2004 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1992 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Музеязнаўства» на тэму «Гісторыя музеяў Беларусі другой паловы XVIII — пачатку ХХ стст.». У 2002 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» на тэму «Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918—1941 гг.)». У 2016 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1994 г. праходзіў стажыроўку ў якасці інтэрна ў Смітсанаўскім інстытуце (ЗША), у 1995 г. — запрошаны даследчык ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША), у 1997 г. — запрошаны даследчык у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды), у 2004 г. — стыпендыят праграмы Фулбрайт (Кліўлендскі мастацкі музей, ЗША).

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый па гістарычных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, член савета па абароне дысертацый па культуралогіі i мастацтвазнаўству пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Член Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Член рэдакцыйнага савета «Беларускага гістарычнага часопіса», рэдакцыйнай калегіі «Веснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна». Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Acta Museologica Lithuanica» (Вільнюскі ўніверсітэт).

З’яўляецца аўтарам больш як 250 навуковых і навукова-метадычных прац, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў і дактарантаў.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Нараджэнне беларускага музея. — Мн.: НАРБ, 2001. — 106 с.
  • Музеі Беларусі (1918—1941 гг.).— Мн.: НАРБ, 2002. — 176 с.
  • История музеев мира: учебное пособие / (в соавт. с В. П. Грицкевичем). — Мн.: БГУ, 2003. — 283 с.
  • Музеі Беларусі (1941—1991 гг.). — Мн.: НАРБ, 2004. — 192 с.
  • Музеі замежных краін: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. (у сааўт. з Л. У. Бярэйшык). Ч. 1. — Мн.: БДУ, 2004.— 187 с.
  • «Міласці вашай просім…», альбо адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян. Зборнік дакументаў / укл. А. А. Гужалоўскі. — Мн.: НАРБ, 2006. — 280 с.
  • Музеі замежных краін: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. (у сааўт. з Л. У. Бярэйшык). Ч. 2. — Мн.: БДУ, 2008.— 246 с.
  • Гісторыя музейнай справы Беларусі: вучэбны дапаможнік. — Мн.: БДУ, 2012. — 303 с.
  • Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн. Кн. 1: 1919—1941 гг. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда» , 2012. — 304 с.
  • Беларуская музеялогія. Бібліяграфічны паказальнік (1991—2012 гг.) / укл. А. А. Гужалоўскі [Электронны рэсурс]. — Мінск: БДУ, 2013. — 145 с.
  • Сексуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917—1929 гг. — Мн.: А. М. Янушкевіч, 2017. — 258 с.
  • Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн. Кн. 2: 1943—1991 гг. — Мн.: А. М. Янушкевіч, 2018. — 320 с.
  • У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968). — Мн.: Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. — 344 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Aljaksandr Aljaksandravìč Hužaloŭskì // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63411600'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads