Смітсанаўскі інстытут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смітсанаўскі інстытут (англ.: Smithsonian Institution) — навукова-даследчы і адукацыйны інстытут у ЗША і комплекс музеяў, які належыць яму. Заснаваны 10 жніўня 1846 года актам Кангрэса ЗША. Афіцыйна лічыцца дзяржаўнай установай, фінансуецца ўрадам ЗША, прыватнымі ахвярадаўцамі, а таксама за кошт выдавецкай і камерцыйнай дзейнасці (галоўным чынам, выпуск развіваючых і навучальных гульняў, праграм, відэаматэрыялаў, продаж сувеніраў). Большасць устаноў знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Сваю назву інстытут атрымаў у гонар англійскага вучонага Джэймса Смітсана , які памер бяздзетным і адпісваў увесь свой стан на «заснаванне ўстановы ў ЗША, якая будзе служыць развіццю і распаўсюджванню ведаў».
Remove ads
Гісторыя
Смітсанаўскі інстытут — адукацыйны і навукова-даследчы інстытут і звязаны з ім музейны комплекс, самае буйное ў свеце сховішча экспанатаў, музейных каштоўнасцей і артэфактаў. У склад інстытута ўваходзяць 19 музеяў, заапарк, 9 навукова-даследчых цэнтраў, а таксама 156 музеяў, якія з'яўляюцца філіяламі Смітсанаўскага інстытута. З іх 10 музеяў знаходзяцца на Нацыянальнай алеі.
Свайму ўзнікненню Смітсанаўскі інстытут абавязаны Джэймсу Смітсану — англійскаму вучонаму, хіміку і мінералогу, які ўключыў Злучаныя Штаты ў сваё завяшчанне другімі ў спісе пасля пляменніка. У выпадку, калі пляменнік паміраў бяздзетным, увесь стан вучонага пераходзіў да ўрада Злучаных Штатаў, які павінен быў распарадзіцца ім на «павелічэнне і распаўсюджванні ведаў». Прычына, па якой Смітсан зрабіў амерыканскую нацыю сваім спадчыннікам, так і засталася невядомай, але ўрад ЗША, пасля смерці ў 1835 годзе пляменніка вучонага, прыклаў максімум сіл для таго, каб абараніць аспрэчваную сваякамі спадчыну і прывезці яе ў Амерыку — роўна 104960 залатых манет, 8 шылінгаў і 7 пенсаў, што ў пераліку на сучасны курс складае больш за 10 мільярдаў долараў.
Лёс стану Смітсана, пасля доўгіх спрэчак (вучоны не выказаў дакладна, на што павінны пайсці грошы), быў вырашаны — 10 жніўня 1846 года быў падпісаны акт аб заснаванні Смітсанаўскага інстытута, у які павінны былі б уваходзіць музей, бібліятэка, а таксама калекцыя прадметаў гісторыі, навукі і мастацтва і правядзенне даследчай праграмы. У 1901 годзе ў будынку, які на сённяшні дзень з'яўляецца інфармацыйным цэнтрам для ўсіх, хто наведвае музей, былі пахаваны рэшткі і самога Смітсана, прывезеныя з Англіі.
25 лютага 2020 года Смітсанаўскі інстытут перадаў 2,8 млн. выяў прадметаў з музейных калекцый у грамадскі набытак[34].
Remove ads
Музеі Смітсанаўскага інстытута
Нацыянальная алея
- Галерэя Саклера
- Музей мастацтваў і прамысловасці
- Мастацкая галерэя Фрыера
- Музей і сад скульптур Хіршхорна
- Нацыянальны музей авіяцыі і касманаўтыкі
- Нацыянальны музей мастацтва Афрыкі
- Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі
- Нацыянальны музей прыродазнаўчай гісторыі
- Нацыянальны музей амерыканскіх індзейцаў
- Цэнтр Рыплі
- Будынак Смітсанаўскага інстытута
- Архівы Смітсанаўскага інстытута
- Бібліятэкі Смітсанаўскага інстытута (Знаходзіцца амаль ва ўсіх музеях)
Вашынгтон, акруга Калумбія
- Музей Анакостыя
- Нацыянальны музей афраамерыканскай гісторыі і культуры (будуецца)
- Нацыянальная партрэтная галерэя ЗША
- Нацыянальны паштовы музей
- Смітсанаўскі музей амерыканскага мастацтва
- Смітсанаўскі музей фальклору
- Смітсанаўскі нацыянальны заапарк
- Галерэя Рэнвік
- Смітсанаўскі Амерыканскі музей мастацтва
- Архівы Амерыканскага мастацтва
- Станцыя Марскога пехацінца
Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк
- Нацыянальны музей дызайну
- Цэнтр Джорджа Густава Хэя
- Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі
Шанцілі, штат Вірджынія
Ліесбург, штат Вірджынія
Кембрыдж, штат Масачусетс
Сярэбраны Узгорак, Мэрыленд
Віргінія, ЗША
Панама
Remove ads
Зноскі
- Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
- GRID Release 2018-11-14 — 2018-11-14 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7346852
- Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 24 сакавіка 2020.
- https://siarchives.si.edu/collections/siris_sic_1178 Праверана 24 сакавіка 2020.
- https://smconservation.gmu.edu/about-us/ Праверана 6 ліпеня 2020.
- https://gardens.si.edu/collections/archives/ Праверана 9 верасня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads