Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе (нар. 16 лютага 1976, Брэст) — беларускі гісторык і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 16 лютага 1976 года ў горадзе Брэст[1].
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»[1].
Працаваў навуковым супрацоўнікам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея; навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам філіяла «Музей «5-ы форт»» Мемарыяльныага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[1]. Дырэктар Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[1].
Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Брэста і Брэсцкага раёна)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па дасягненні ЦУР; намеснік кіраўніка працоўнай групы па супрацоўніцтве з парламентам Султаната Аман; член працоўных груп па супрацоўніцтве з парламентамі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Рэспублікі Сербія[1].
Член Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», нагрудным знакам адрознення органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранічнай службы»[1].
Па выніках працы за 2021 год удастоены ганаровага звання «Чалавек года Брэсцкай вобласці» ў сферы культуры[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads