Аляксандр Аляксеевіч Румак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксеевіч Румак (нар. 1964, в. Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыў Мотальскую сярэднюю школу, паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Вучыўся паспяхова, скончыў універсітэт з адзнакай[1].
У 1994 г. Аляксандр Румак абараніў у БДУ дысертацыю «Профсоюзы трудящихся Западной Белоруссии в революционно-демократическом движении. 1926—1939 гг.», яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук[1].
А. А. Румак скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення фінансавых адносін галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 15 красавіка 2011 г. займаў пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].
21 снежня 2020 года прызначаны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads