Леанід Паўлавіч Гуляка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (нар. 1 лістапада 1949, в. Межная Слабада, Клецкі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2000—2005).

Хуткія факты Леанід Гуляка, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1973—1977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам Міністра культуры БССР.

У 1977—1992 гг. — у Апараце Кабінета міністраў БССР і Рэспублікі Беларусь.

У 1992—1994 гг. — намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм’ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі[1]. З 21 снежня 2000 года па 22 снежня 2005 года — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 29 снежня 2005 года — старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі[4][5], з 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей[5][6].

22 студзеня 2015 года раскрытыкаваў ксяндзоў-замежнікаў за тое, што яны займаюцца палітыкай[7]:

" Некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца палітыкай. Ім не падабаецца наша краіна, нашы законы, кіраўніцтва. У такіх выпадках мы не ўзгадняем падаўжэнне іх знаходжання ў нашай краіне. Мы не супраць запрашэння замежных святароў. Ні на праваслаўных, ні на каталіцкіх, ні на іншых храмах не павінны вісець замкі. Калі яны запатрабаваны і патрэбныя святары, мы заўсёды гэта падтрымліваем. Але мы заўсёды падкрэсліваем, што яны павінны займацца тымі пытаннямі, для якіх іх запрасілі ў краіну, дзеля якіх яны ехалі і падпісвалі пагадненні з рэлігійнымі аб'яднаннямі. "

Калі пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, главе каталікоў Беларусі, мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, які асуджаў гэтыя дзеянні ўладаў, 31 жніўня 2020 года было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, хоць ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, апарат Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцей адмовіўся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што сам упаўнаважаны Леанід Гуляка на бальнічным[8]. Паводле словаў Генеральнага вікарыя біскупа Юрыя Касабуцкага, які узяў кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры адсутнасці архібіскупа, 31 жніўня адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў, акрамя каталіцкага Касцёла. Касабуцкі таксама адзначыў, што пасля пасяджэння з каталіцкімі іерархамі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, беларускіх католікаў там «літаральна палівалі брудам»[9].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Гуляка Леанід Паўлавіч // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads