Аляксандр Анатольевіч Анісімаў
беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Анатольевіч Анісімаў (красавік 1963, Мінск — 27 студзеня 2025) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў красавіку 1963 года ў Мінску.
У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, майстэрню кінарэжысёра Віктара Турава. З 1992 года пачаў здымаць як рэжысёр, першая работа — кароткаметражка «Кот».
Найбольш значныя ягоныя мастацкія фільмы — «Неверагоднае перамяшчэнне» (2014), «Сляды на вадзе» (2016), «Трымайся за аблокі» (2018), «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2019).
Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў — «Званар», «Не спыніцца гадзіннік», «Метафара» і інш, сам зняўся ў некалькіх ролях у кіно.
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафорумаў[1].
Памёр 27 студзеня 2025 года[2].
Remove ads
Літаратура
- Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия «Беларусьфильм». — Минск, 2007. — С. 303.
- На экранах. — 2023. -№ 3. — С. 10-11.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads