Аляксандр Андрэевіч Васільеў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васільеў (нар. 27 красавіка 1994) — украінскі футбаліст, паўабаронца адэскага «Чарнаморца».

Хуткія факты Аляксандр Васільеў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец кіеўскага «Дынама», пачынаў кар’еру ў дублі гэтага клуба. У 2012 годзе перабраўся ў днепрапятроўскі «Дняпро», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. За першую каманду «Дняпро» дэбютаваў 8 красавіка 2015 года ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Украіны супраць «Чарнаморца» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. 23 мая 2015 года ўпершыню згуляў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць данецкага «Шахцёра» (3:2). У студзені 2017 пакінуў клуб у якасці свабоднага агента. У другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за кіеўскі «Арсенал».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, быў галоўным бамбардзірам каманды, забіўшы за два гады 19 гадоў у Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Мінск»[5].

У красавіку 2021 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскай каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[7].

У студзені 2023 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У сакавіку 2015 года згуляў за моладзевую зборную Украіны ў таварыскіх матчах супраць Славеніі і Славакіі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads