Аляксандр Арсенавіч Бяляеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Арсенавіч Бяляеў (нар. 12 красавіка 1947, Ленінград РСФСР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003).

Хуткія факты Аляксандр Арсенавіч Бяляеў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, эканаміст.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічага трэста № 10 у горадзе Гомелі. Быў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага трэста № 14. Працаваў начальнікам Гомельскага мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Тэхмантаж», начальнікам будаўнічага ўпраўлення № 45, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», старшынёй праўлення вытворча-будаўнічага кааператыва «Трэст № 14». Займаў пасады першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па гандлёвай палітыцы і міжнароднаму супрацоўніцтву.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads