Аляксандр Арсенавіч Калікінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Арсенавіч Калікінскі (руск.: Александр Арсеньевич Каликинский; 13 кастрычніка 1915, вёска Закабякіна, Любімскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія — 1993) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1947 годзе, дзе працаваў да 1991 года (у 1955—1965 гадах дэканам агранамічнага факультэта, у 1966—1971 гадах дэканам факультэта аграхіміі і глебазнаўства, з 1973 года загадчык кафедры аграхіміі).
Навуковая дзейнасць
На базе праблемнай лабараторыі харчавання раслін вёў даследаванні па спосабах унясення ўгнаенняў. На аснове гэтых даследаванняў камісіяй Прэзідыума Савета Міністраў СССР па пытаннях аграпрамысловага комплексу прынята пастанова па арганізацыі вытворчасці машын і прыстасаванняў для ўнясення мінеральных угнаенняў лакальным спосабам.
Аўтар больш 100 навуковых прац пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах. На ВДНГ удастоены сярэбранага медаля за экспанат «Эфектыўнасць стужачнага ўнясення мінеральных угнаенняў».
Remove ads
Узнагароды і памяць
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1966), трынаццаццю медалямі ( у т. л. медаль «За баявыя заслугі»[1]), трыма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка на чацвёртым вучэбным корпусе БДСГА.
Асноўныя публікацыі
- Локальное внесение минеральных удобрений. — Мн.,1976 (у сааўтарстве).
Зноскі
- ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads