Аляксандр Барысавіч Манцэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Манцэвіч, поўнае імя Аляксандр Барысавіч Манцэвіч (нар. 5 жніўня 1958, Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, выдавец. Заснавальнік у 1995 годзе беларускамоўнага масавага тыднёвіка «Рэгіянальная газета». Жыве ў Вілейцы.

Хуткія факты Аляксандр Барысавіч Манцэвіч, Род дзейнасці ...

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў майстрам, інжынерам на Вілейскім заводзе «Зеніт», журналістам у маладзечанскай раённай газеце.

З 1995 года — заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газета»[1].

15 сакавіка 2023 года Манцэвіча затрымалі пасля ператрусу ў яго доме. Да суда ён быў змешчаны ў следчую турму № 8 у Жодзіна. 27 верасня 2023 года у судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Манцэвіча (суддзя Аляксандр Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык). 3 лістапада 2023 года нібыта за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» суд Маладзечанскага раёна пастанавіў прысуд да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 400 базавых велічынь, што склала 14800 беларускіх рублёў (~4500 долараў ЗША)[2]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Манцэвіча палітычным зняволеным[3]. 27 лістапада 2023 года Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар № 6 (Баранавічы).

10 снежня 2023 года палітзняволены Аляксандр Манцэвіч стаў лаўрэатам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2023»[4][5][6][7].

23 студзеня 2024 года Мінскі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Паводле следства, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».[8][9]

Remove ads

Зноскі

  1. «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 29 красавіка 2013.
  2. В Вильнюсе вручена премия беларусского правозащитного сообщества. www.defendersbelarus.org. Праверана 14 снежня 2023.
  3. Аляксандр Манцэвіч — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 2 лютага 2024.
  4. Вясна: Палітвязні Беларусі. Telegram. Праверана 2 лютага 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads