Жодзіна
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́дзіна[3] (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання ў Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 64 303 чал. (2017)[4].
Remove ads
Назва
Ранейшая назва Жодзіна — «Жодзін».
Паходзіць ад назвы рэчкі, на сутоку якой з Плісай паселішча ўзнікла. Рачная назва зафіксаваная ў выглядзе «Паджодзінка»[5], у ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань жод- / жад-[6].
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова»[7].
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[8].
Значэнне рачной назвы (Пад)жодзінка звязанае з цячэннем вады, «Цякучая (рака)».
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.
Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.
Пад уладай Расійскай імперыі
З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ), завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і Крушынкі[9]. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).
З 1963 года — горад абласнога падпарадкавання.
У 1964 годзе да Жодзіна былі далучаны вёскі Судабоўка і Дымкаўка.[10]
Насельніцтва

- XVIII стагоддзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[11]
- XIX стагоддзе: 1897 год — 697 чал.[12]
- XX стагоддзе: 1970 год — 22 тыс. чал.[13] (22,1 тыс. чал.[12]); 1991 год — 56 тыс. чал.[14]; 1995 год — 59,1 тыс. чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 577 чал.[15]; 2010 год — 61 822 чал.[15]; 2011 год — 62 075 чал.[15]; 2012 год — 62 432 чал.[16]; 2013 год — 62 696 чал.[17]; 2014 год — 63 157 чал.[18]; 2015 год — 62 560 чал.[19]; 2016 год — 63 888 чал.[20]; 2017 год — 64 303 чал.[4]
Remove ads
Рэлігія
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца»
- Свята-Міхайлаўская царква
- Петра-Паўлаўская царква
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Баптысты сёмага дня
- Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў
- Рэлігія
- Царква
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Капліца
- Капліца Святога Міхаіла Арханёла
- Петра-Паўлаўская царква
- Свята-Міхайлаўская царква
- Царква адвентыстаў сёмага дня
- Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.
- ААТ «Жодзінскі вопытна-эксперыментальны завод „Рэміз“»
- Станцыя Жодзіна
- Прыпыначны пункт "Жодзіна-Паўднёвае"
- Будынак. РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству”
- Пошта
- Галоўны ўваход БелАЗа
- Філіял «Жодзінскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам»
Remove ads
Сацыяльная сфера
Адукацыя
Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе:
- 14 установы дашкольнай адукацыі[21],
- 7 школ,
- 2 гімназіі, з якіх адна жаночая,
- Прафесійны ліцэй,
- Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж.
- Сацыяльная сфера
- Дзіцячы сад
- Сярэдняя школа № 4
- Сярэдняя школа № 5
- Сярэдняя школа № 6
- Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж
- Паліклініка
- Лазня
- Асілак
Remove ads
Культура і грамадства
Цэнтральная гарадская бібліятэка — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна.
Сродкі масавай інфармацыі
Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны »[22]. Выдаецца са студзеня 1991 г.
- Жодзінскія навіны
Славутасці
- Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі
- Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я)
- Цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я)
- Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна 2 ліпеня 1944 года сіламі 3-яй танкавай брыгады 5-га танкавага войска. Быў усталяваны Ў 2010 годзе ў гарадскім скверы[23]
- Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву
- Фігура Божай Маці (2021)
Страчаная спадчына
- Царква Св. Міхала Архангела (1864).
Спорт
- Футбольны клуб «Тарпеда-БелАЗ»
- Стадыён «Тарпеда»
- Фігура Божай Маці
- Помнік маці Купрыянава і пяці яе загінуўшым сынам
- Помнік маці Купрыянава і пяці яе загінуўшым сынам (валун)
- помнік Купрыянаву
- помнік Купрыянаву
- Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна
- Станцыя Жодзіна. Памятная таблічка
- Дом культуры
- Кінатэатр «ЮНАЦТВА»
- Дом-музей А.Ф. Купрыянавай
- Помнік ушанавання памяці загінулых ураджэнцаў у Другой сусветнай вайне
Remove ads
Вядомыя асобы
- Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
- Мікалай Астапковіч (нар. 1954) — шматразовы чэмпіён свету па веславанню на байдарках і каноэ.
- Раман Аляксандравіч Галоўчанка (нар. 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Беларусі.
- Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 1956) — беларускі вучоны.
- Мікіта Крыўцоў (1992—2020) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Пётр Іванавіч Купрыянаў (1926—1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[24].
- Эдуард Аляксандравіч Пятровіч (нар. 1939) — вучоны-эканаміст, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
- Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (нар. 1958) — беларускі пісьменнік, перакладчык, выдавец.
- Марына Новік (нар. 1984) — беларуская лёгкаатлетка, шматразовая чэмпіёнка Беларусі.
Сімволіка горада
Герб і сцяг горада
- Герб горада
- Сцяг горада
Гімн горада
Музыка і словы С. Ждановіча.
У Беларусі на Міншчыне,
Над ціхаплыннай Плісой,
Горад, вядомы між іншымі
Волатаў слаўнай сям’ёй.
Прыпеў:
Жыхары горада,
Шчасця, ды сто год вам,
Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,
Мірнага неба ўсім,
Сталым і маладым,
Разам ствараем лёс, разам заўжды!
Са старажытнаю назваю
Ды маладою душой,
Жодзіна, зоркаю яснаю
Ззяй на Радзіме сваёй!
Remove ads
Гарады-пабрацімы

Галерэя
- Галерэя
- ЗАГС
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads