Аляксандр Валер’евіч Машкароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Валер’евіч Машкароў (нар. 14 чэрвеня 1963, ст. Мажэеўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Аляксандр Валер’евіч Машкароў, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Агульнатэхнічныя дысцыпліны з дадатковай спецыяльнасцю фізіка».

Працаваў кіраўніком тэхнічнага гуртка Гомельскай станцыі юных тэхнікаў, намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 51 г. Гомеля, дырэктарам сярэдняй школы № 69 г. Гомеля.

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads