Пішчалаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пішча́лаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пішчалава.

Хуткія факты Пішчалаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 30 лістапада 1959 года ў гарадскую рысу горада Орша ўключана вёска Гразівец[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пішчалаўскага сельсавета 22 населеныя пункты[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 816 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 609 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 лістапада 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Оршы вёскі Гразівец Пішчалаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads