Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі

удзельнік пратэстаў, які загінуў у Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі
Remove ads

Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі (26 сакавіка 1986 — 10 жніўня 2020, Мінск) — беларускі прадпрымальнік, загінулы ўдзельнік пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Ён быў застрэлены ва ўпор супрацоўнікамі спецпадраздзялення 10 жніўня 2020 года ў Мінску, у той час урадавыя СМІ спрабавалі прадставіць інцыдэнт як тое, што адбылося з-за ягонай неасцярожнасці[1].

Хуткія факты Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Аляксандр Тарайкоўскі быў прадпрымальнікам, рабіў аўтамабільныя шторкі, меў свой сайт hober.by[2].

Быў прысуджаны да 7 гадоў зняволення за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць. Па словах жонкі, ён заступіўся за маці, якую збіў сужыцель. Адбыў увесь тэрмін зняволення[3].

Гібель

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня 2020 года каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Мікалай Карпянкоў, начальнік ГУБАЗіК, у апублікаваным у студзені 2021 года восеньскім аўдыёзапісы пацвердзіць, што Тарайкоўскі быў забіты стрэламі яго падначаленых[4] (2 лютага 2021 года TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, у якім гаворка ідзе ў тым ліку і пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага; экспертыза пацвердзіла, што голас на запісе належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкметаў мантажу[5]).

Напярэдадні, 9 жніўня, сілы спэцыяльнага рэагавання — АМАП, «Алмаз» і іншыя — стралялі ў людзей траўматычнымі кулямі, у горадзе былі выбухі святлашумавых гранат. Але, нягледзячы на гэта, людзі выйшлі і 10 жніўня.

Увечары 10 жніўня калона маніфестантаў рухалася з боку метро «Пушкінская». У раёне моста на Кальварыйскай яны даведаліся, што па другі бок чакае «Алмаз», таму развярнуліся і зноўку пайшлі на Пушкінскую. Там сабралася прыблізна тры тысячы чалавек. Людзі стаялі на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, усярэдзіне кола, са сцягамі, скандавалі. Кіроўцы аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў зрабілі затор, каб сілавікі не змаглі праехаць. Аднак «Алмаз» і, як потым пісалі СМІ, спецпрызначэнцы КДБ прыйшлі па ходніку, з боку вуліцы Кальварыйскай. Людзі сталі разбягацца, пачалася паніка, кіроўцы пачалі з’яжджаць. На плошчы засталося каля 20 маніфестантаў, сілавікі пачалі выкарыстоўваць святлошумавыя гранаты.

Каля поўначы МУС апублікавала афіцыйную заяву: «У ходзе масавых беспарадкаў у Мінску на вул. Прытыцкага, натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яна выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём»[6].

Апублікавана відэа меркаванага забойства маніфестанта[7]. На кадрах бачна, што Аляксандр Тарайкоўскі быў у шортах, у майцы, з пустымі рукамі. Такім чынам, версія МУС, быццам ён падарваўся на самаробнай выбуховай прыладзе, абвяргаецца. Аляксандр, які рухаўся ў бок сілавікоў, падняў рукі ўгору, і ў гэты момант паўз яго праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. А калі ён прайшоў яшчэ два метры ўперад, у яго стрэлілі, пасля чаго ён пачаў хіліцца і падаць, таксама ў яго быў яшчэ адзін стрэл, з іншага боку[8].

Праз некалькі дзён па забойстве Тарайкоўскага выйшла расследаванне «The Insider  (руск.)», у якім аўтары паводле відэаздымкаў зрабілі выснову, што забойства здзейсніў адзін з байцоў спецыяльных падраздзяленняў «Алмаз» альбо «Альфа»[9]. Як заўважыў былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар, страляў у Аляксандра Тарайкоўскага супрацоўнік «Алмазу» з помпавага ружжа, якое прымяняецца толькі ад 50 метраў, пры тым што да ахвяры было значна бліжэй[10].

На працягу месяца з дня гібелі Аляксандра Тарайкоўскага крымінальную справу так і не завялі.

21 снежня 2020 года прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал  (бел. (тар.))» Ігар Макар апублікаваў матэрыялы папярэдняга расследавання. У іх сцвярджаецца, што Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты супрацоўнікам СПБТ «Алмаз» Каровіным Мікітам Юр’евічам 1993 г.н. пры саўдзеле іншых не ўстаноўленых супрацоўнікаў СПБТ «Алмаз», а выстрал у вобласць сэрца зроблены самазарадным ружжом Сайга-12К[11].

У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Аляксандра Тарайкоўскага ў дакументах пазначаная адкрытая рана пярэдняй сценкі грудной клеткі[12].

Remove ads

Пахаванне

Thumb
Мітынг памяці Аляксандра Тарайкоўскага, метро «Пушкінская», Мінск, 15 жніўня 2020

Удзень 15 жніўня 2020 года ў Мінску побач станцыі метро «Пушкінская» сабраліся тысячы беларусаў, каб развітацца з загінулым 10 жніўня 2020 года 34-гадовым дэманстрантам Аляксандрам Тарайкоўскім. Людзі скандавалі «Трыбунал», іх падтрымлівалі аўтамабілісты гукам клаксонаў[13]. Ушанаваць памяць загінулага «народнага героя Беларусі»[14] прыйшлі вядомы спявак Макс Корж і Марыя Калеснікава, прадстаўніца штаба былога прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі[15]. Каля рытуальнай залы, куды прасілі прыходзіць толькі сваякоў і знаёмых, з Тарайкоўскім развітваліся сотні людзей з кветкамі і сцягамі. Калі з залы вынеслі труну, людзі сталі на калені. Аляксандра праводзілі з словамі «Слава герою» і «Жыве Беларусь!», а затым выканалі гімн «Магутны Божа»[16].

У гэты ж дзень Аляксандра Тарайкоўскага пахавалі на Заходніх могілках Мінска.

Ушанаванне памяці

На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзнік народны мемарыял, які адразу ж улады паспрабавалі знішчыць, але людзі яго аднаўлялі.

Раніцай 11 жніўня 2020 года каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, узнік стыхійны мемарыял. Уначы з 11 на 12 і з 12 на 13 жніўня мемарыял знішчалі камунальныя службы. 13 жніўня паслы краін ЕС, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза, прадстаўнікі пасольства ЗША і іншых краін усклалі кветкі да стыхійнага мемарыяла на Пушкінскай паблізу месца, дзе загінуў Аляксандр[17].

Улады змагаліся з мемарыялам, прыбіралі кветкі, вялікі надпіс «Не забудзем» то засыпалі пяском, то зафарбоўвалі, але і кветкі, і надпіс з’яўляліся зноў.

24 лістапада 2022 года Тарайкоўскі быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[18].

Remove ads

Рэакцыя

17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязанай з пратэстамі смерці Аляксандра Тарайкоўскага[19].

19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Джым Гілмар  (укр.) выступіў з заявай адносна трохмесячнага прыпынення расследавання смерці Аляксандра Тарайкоўскага, назваўшы яго яшчэ адной прыкметай «беспакаранасці, з якой беларускія сілы бяспекі працягваюць жорсткае падаўленне мірных дэманстрантаў»[20]. 26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі, у тым ліку Аляксандра Тарайкоўскага[21].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 мая 2021). — «За два дні да здарэння ў г. Мінску супрацоўнікам спецпадраздзялення быў застрэлены ва ўпор Аляксандр Тарайкоўскі; яго гібель афіцыйныя СМІ спрабавалі прадставіць як тое, што адбылося па яго ўласнай неасцярожнасці.»  Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  2. Сергей Козловский. «Он делал всё ради семьи и пошёл на митинг из-за этого». Что говорят близкие протестующего, который погиб в Минске (руск.). BBC World Service (14 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2020.
  3. «Сказано сделать лагерь для отселения особо острокопытных». BYPOL опубликовал запись голоса, похожего на Карпенкова (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 15 студзеня 2021.
  4. Кто говорил про «лагерь для острокопытных» на слитой аудиозаписи? Мы получили результаты экспертизы (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  5. Виктория Пономарева. CIT: К убийству протестующего в Минске могут быть причастны бойцы «Альфа» или «Алмаз» (руск.). The Insider  (руск.) (14 жніўня 2020). Праверана 28-1-2021.
  6. Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России (руск.). Міжнароднае французскае радыё (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 17 лютага 2021.
  7. On Human Rights Violations in Belarus (англ.). Пасольства ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе  (англ.) (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  8. Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads