Аляксандр Васілевіч Фірсаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васілевіч Фі́рсаў (11 (24) сакавіка 191423 кастрычніка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, матрос Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Герой Савецкага Саюза (7.3.1945).

Хуткія факты Аляксандр Васілевіч Фірсаў, Дата нараджэння ...

А. В Фірсаў нарадзіўся ў пасёлку Падлесны (зараз у Краснаярскім раёне Самарскай вобласці). Працаваў механізатарам у калгасе і МТС. У Ваенна-Марскім Флоце ў 1935—1939 і 1941—1945 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны чырванафлоцец, хіміст 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у баях у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці каля вёскі Скрыгалаў. А. В Фірсаў у ліку першых фарсіраваў раку Прыпяць, зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі. 12 ліпеня ўдзельнічаў у адбіцці контратак ворага каля горада Пінска. Быў паранены і не пакінуў поля бою.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся на радзіму. Працаваў старшынёй калгаса.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads