Аляксандр Васільевіч Іваноў (тэхнолаг)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васільевіч Іваноў (нар. 23 жніўня 1948, Бугульма, Татарстан, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001).

Хуткія факты Аляксандр Васільевіч Іваноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты харчовай прамысловасці», 1983; дактарантура, спецыяльнасць «Працэсы, машыны і агрэгаты харчовай прамысловасці», 1993).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1992, механічны факультэт, кафедра машын і апаратаў харчовых вытворчасцей, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: абсталяванне і тэхналогіі па перапрацоўцы зерня.

Remove ads

Узнагароды

Граматы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2007), ААТ «ЭКОМОЛ» (2008), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2011) і інш.

Бібліяграфія

  • Научно-практические основы создания машин для избирательного измельчения зерна : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.18.12 / Иванов Александр Васильевич. — Москва, 1992.
  • Исследование процесса расслоения компонентов зерновой смеси по плотности в вибропневмосепараторе для очистки семян от вредных трудноотделимых примесей / А. В. Иванов [и др.] // Вестник Могилевского государственного университета продовольствия. — 2011. — № 2. — С. 84—91.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads