Беларуская інжынерная акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская інжынерная акадэмія — прафесійная арганізацыя спецыялістаў у вобласці тэхнікі і тэхналогій. Не з’яўлялася дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.
Гісторыя
Была ўтворана 11 снежня 1992 г. Мела ў свамі складзе Брэсцкі, Гродзенскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гомельскі філіялы.[1] Выдавала часопіс «Известия Белорусской инженерной академии» (з 29.09.2005 — «Инженерный вестник»"[2]).
З 2006 — грамадскае аб’яднанне «Беларускае інжынернае таварыства».[3]
Мэты і кірункі дзейнасці
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Беларускай інжынернай акадэміі былі дэклараваны:
- аб’яднанне навукоўцаў і інжынераў Рэспублікі Беларусь для нарошчвання інтэлектуальнага патэнцыялу ў сферы інжынернай дзейнасці, правядзенне найбольш важных і перспектыўных даследаванняў і распрацовак;
- стварэнне на аснове дасягненняў фундаментальных навук прынцыпова новых відаў тэхнікі, тэхналогій і матэрыялаў, якія забяспечваюць паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу па прыярытэтных навукова-тэхнічных напрамках.[4]
Пазначаны наступныя праблемныя кірункі дзейнасці Беларускай інжынернай акадэміі:
- дрэваапрацоўка, комплекснае выкарыстанне драўнянай сыравіны
- інжынерная біятэхналогія
- інжынерная экалогія
- інжынернае забеспячэнне АПК
- інжынернае забеспячэнне касмічных праграм
- інжынернае забеспячэнне медыцыны
- інжынерная адукацыя
- кампазіцыйныя матэрыялы і мінеральныя ўгнаенні
- канверсія і абаронная прамысловасць
- лазерная тэхніка і тэхналогія
- машынабудаванне
- пажарная тэхніка і бяспека
- прыборабудаванне
- радыётэхніка, інфарматыка, сувязь
- стандартызацыя, метралогія, сертыфікацыя
- будаўніцтва і будматэрыялы
- будаўнічая індустрыя
- тэхнічнае забеспячэнне фізічнай культуры, спорту і турызму
- тэхналогія лёгкай прамысловасці
- тэхналогія харчовай прамысловасці
- транспарт і камунікацыі
- хімічныя і нафтахімічныя тэхналогіі
- эканоміка, кіраванне, права ў інжынернай дзейнасці
- энергетыка[5]
Remove ads
Некаторыя з акадэмікаў
- Мікалай Іванавіч Вараб’ёў
- Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
- Віталь Сцяпанавіч Севяранін[6]
- Віталь Іванавіч Талапін[7]
- Леанід Мікалаевіч Данілеўскі[8]
- Ігар Барысавіч Трафімаў[8]
- Уладзімір Мікалаевіч Шымаў[9]
- Сяргей Сяргеевіч Атаеў
- Аляксандр Аляксандравіч Кураеў[10]
- Міхаіл Уладзіміравіч Шалак
- Віктар Іванавіч Краўчанка[11]
- Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка[12]
- Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі[13]
- Аляксей Сцяпанавіч Скакун[14]
- Леанід Аляксандравіч Сівачэнка[15]
- Уладзімір Маркавіч Благадарны
- Віктар Антонавіч Гальдадзе
- Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч
- Эдуард Іванавіч Міхневіч
- Антон Уладзіміравіч Вавілаў
- Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі
- Міхаіл Мікалаевіч Верашчагін
- Аляксандр Васільевіч Іваноў
- Талгат Саліхавіч Хасаншын
- Браніслаў Іванавіч Урублеўскі
Некаторыя з членаў-карэспандэнтаў
Некаторыя з ганаровых членаў
Зноскі
- Белорусская инженерная академия — Структура Архівавана 15 студзеня 2009.
- НИПТИС им. Атаева С. С. — Руководство Архівавана 29 жніўня 2014.
- Профессор Белорусской инженерной академии посетил ФЭС(недаступная спасылка)
- ГрГУ — Почетные профессора — Виктор Иванович Кравченко Архівавана 25 кастрычніка 2014.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 364.
- Путырский Леонид Алексеевич Архівавана 6 чэрвеня 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads