Аляксандр Васільевіч Даманаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васільевіч Дама́наў (10 сакавіка 1940, г. Клінцы, Бранская вобласць, РСФСР — 19 красавіка 2014, г. Віцебск) — беларускі мастак.

Хуткія факты Аляксандр Васільевіч Даманаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1973 годзе мастацка-графічнае аддзяленне Златавустаўскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 года. Жыў у Віцебску[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года[1].

Пасля смерці жонкі, застаўся адзін і быў ўжо фізічна зусім хворым. Памёр 19 красавіка 2014 года. Пасля смерці мастака практычна ўсе працы, якія знаходзіліся ў яго кватэры, зніклі. Выкрадальнікі так і не былі выяўлены. Захавалася толькі 12 жывапісных твораў Аляксандра Доманова, якія мастак пры жыцці падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею[2].

Remove ads

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт. Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж»[1].

Сям’я

Дзяцей у сям’і не было[2].

Зноскі

  1. Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads