Аляксандр Васільевіч Сцепаненка
вучоны ў галіне апрацоўкі металаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (5 кастрычніка 1938, Орша, Віцебская вобласць — 15 лютага 2005, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974).
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступае ў Беларускі політэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 годзе, потым два гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.
У 1980 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 годзе — акадэмікам АН БССР, у 1987 годзе — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У студзені — красавіку 1992 года выконваў абазязкі прэзідэнта АН Беларусі[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Пад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор.
Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.
Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з’яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў.
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988)
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984)
- Ордэн «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1981)
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 307. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Цэнтральны навуковы архіў НАНБ. Ф. 1. Воп. 1. Справа 3253. Л. 25. Крыніца: Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы восстановления и развития (1945–1991) / Н. В. Токарев. – Минск : Беларуская навука, 2016. - С. 179
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads