Аляксандр Восіпавіч Каляда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Восіпавіч Каляда (жнівень 1890, Гродна, Літоўскае генерал-губернатарства27 лістапада 1943(1943-11-27)) — рэктар Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1936—1941 гадах.

Хуткія факты Аляксандр Восіпавіч Каляда, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў жніўні 1890 года ў горадзе Гродна. Бацька быў муляром, маці — прачкай. У 1898 годзе пайшоў у царкоўна-прыходскую школу, дзе правучыўся 2 гады.

Пасля заканчэння школы пачаў працаваць рознарабочым на будаўнічых работах. Праз некаторы час, працуючы ў печніка навучыўся пячной справе, пасля чаго працаваў па найму да 1911 года.

У 1911 годзе прызваны на ваенную службу, служыў у 4-м сапёрным батальёне, пазней — у конна-сапёрнай камандзе 2-й кавалерыйскай дывізіі ў якасці радавога сапёра. У царскай арміі праслужыў з 1911 па 1918 гады.

Пасля дэмабілізацыі паступіў на працу ў якасці печніка на цукерачную фабрыку ў Кіеве, дзе прапрацаваў да сакавіка 1919 года.

15 сакавіка 1919 года ўступіў у шэрагі Чырвонай Арміі — у I Украінскую Чырвоную Армію ў якасці малодшага вытворцы работ па ўмацаванні Чаркаскага і Кіеўскага раёнаў. У ліпені вайскова-палявы атрад, у якім ён служыў, быў перакінуты з горада Чаркас на чыгуначную станцыю Круты Чарнігаўскай вобласці, затым у Калугу, на станцыю Алтухава для вытворчасці ўмацаванняў супраць дзянікінскіх банд. У верасні 1919 года быў адкамандзіраваны ў 216 стралковы асобны батальён у якасці камандзіра ўзвода. Пасля вызвалення Украіны ад дзянікінскіх банд у снежні 1919 года быў накіраваны ў горад Кіеў, дзе знаходзіўся да лютага 1920 года. У сакавіку 1920 года быў прыняты ў кандыдаты ў члены КПСС.

У 1924 годзе быў камандзіраваны на вучобу ў Камуністычны ўніверсітэт імя Арцёма, які скончыў у 1927 годзе. Працаваў у партыйных органах, быў у складзе прапагандысцкай групы ЦК Кампартыі Украіны. Быў намеснікам дырэктара і дырэктарам акруговай партыйнай школы ў горадзе Жданаў. Пасля рашэння партз’ездаў аб адукацыі палітаддзела МТС на вёсцы, быў у ліку першых васьмі агітатараў, накіраваных на працу ў палітаддзелы МТС. З мая па верасень 1929 года працаваў інструктарам АПА Марыупальскага акружкама КП/б/У, З верасня 1929 па сакавік 1933 быў лектарам і дырэктарам Марыупальскай Саўпартшколы. У сакавіку 1933 года прызначаны намеснікам начальніка, а затым — начальнікам палітаддзела Белілаўскай МТС ва Украіне, адкуль быў пераведзены начальнікам Боркавіцкай МТС у Беларусі. Пасля ліквідацыі палітаддзелаў МТС пераведзены дырэктарам Віцебскай МТС.

У 1934 годзе абраны членам Віцебскага гарадскога савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 1934 года склікання ад педінстытута.

З 1936 года па 1941 год быў рэктарам Віцебскага педагагічнага інстытута. Адмовіўшыся эвакуявацца з Інстытутам, ваенкаматам быў накіраваны камісарам франтавога шпіталя, адкуль у 1943 годзе быў спісаны па хваробе і накіраваны ў горад Канск рэдактарам газеты Краснаярскага краю «Власть Советов».

Памёр на працы 27 лістапада 1943 года.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads