Аляксандр Вянгерка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Вянгерка
Remove ads

Аляксандр Вянгерка (польск.: Aleksander Węgierko; 17 ліпеня 1893, Варшава — 1941) — польскі акцёр і тэатральны рэжысёр[1] яўрэйскага паходжання.

Хуткія факты Аляксандр Вянгерка, Дата нараджэння ...

Першы дырэктар і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР у Беластоку.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і Мечыслава Вянгеркі  (польск.), садоўніка Яўрэйскіх могілак у Варшаве  (руск.). Братам Аляксандра быў вядомы польскі тэрапеўт і дыябетолаг Якуб Вянгерка  (польск.).

З 15 студзеня 1915 года быў жанаты з Соф’яй Вянгерка, народжанай Білаўэр (1893—1975), якая была вядомым польскім сцэнографам[2].

У ліпені 1940 года Вянгерка прыехаў у Беласток. Стаўшы дырэктарам Дзяржаўнага польскага тэатра БССР, карыстаючыся аўтарытэтам у мастацкім асяроддзі і ў савецкай улады, ён здабыў сродкі і пашырыў гмах тэатра.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Маскоўскі Мастацкі тэатр прапаноўваў Вянгерку эвакуіравацца ў РСФСР, але ён адмовіўся, бо не хацеў пакідаць трупу.

Памёр пры загадкавых абставінах. Па адной з версій, хаваўся на працягу некаторага часу ў якасці арганіста ў парафіяльнага святара ў вёсцы недалёка ад Беластока. Калі гэта стала небяспечным, пастар, жадаючы выратаваць Вянгерку , адправіў яго фурманкай у іншае месца. Іх спыніла гестапа. Вянгерка прызнаўся, што ён яўрэй. Гестапаўцы арыштавалі яго[1] і адправілі ў канцлагер, дзе ён памёр праз год. Іншая версія абвяшчае, што ён памёр у руінах Беластоцкага тэатра.

Remove ads

Творчасць

Творчую дзейнасць пачаў у 1912 годзе[1] ў Вільні. З пачатку новага сезона 1913/1914 з’явіўся ў Варшава, у асноўным у толькі створаным Польскім тэатры  (руск.)[1]. Таксама прымаў удзел у працы многіх іншых тэатраў: Нацыянальнага тэатра ў Варшаве  (руск.)[1], Тэатра Багатэла ў Кракаве  (польск.), Малага тэатра ў Варшаве  (польск.), Тэатра на Хлоднай у Варшаве, Новага тэатра ў Варшаве  (польск.) і Тэатра польскай арміі ў Любліне[3].

Thumb
Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі

Першы дырэктар і мастацкі кіраўнік (з 1939) Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (у цяперашні час Гродзенскі абласны драматычны тэатр)[1]. Паставіў у ім спектаклі: «Каварства і любоў» Ф. Шылера, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, «Пігмаліён  (руск.)» Б. Шоу, «Мараль пані Дульскай  (польск.)» і «Панна Малічэўская  (польск.)» Г. Запольскай, «Пажыццёвая рэнта  (польск.)» і «Помста  (польск.)» А. Фрэдры  (руск.), «Аптымістычная трагедыя  (руск.)» У. Вішнеўскага[1].

Remove ads

Памяць

Імя Аляксандра Вянгеркі прысвоена Беластоцкаму драматычнаму тэатру[1].

Зноскі

  1. Венгерко Александр // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads