Яўрэі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўрэ́і (ад руск.: еврей; іўрыт: יְהוּדִים), жыды́ (старабел.: жидъ)[1], у альтэрнатыўнай норме таксама габрэ́і[2] (раней габраі, гэбрэі[3][4]) — этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб’яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іўдзеямі.
Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе.
Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш. Асноўная рэлігія — іўдаізм.
У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989—111 тыс.).
Remove ads
Назва
Этнонім жыд з’яўляецца агульнаславянскім, або нават праславянскім запазычаннем стараітальянскага giudio, якое паходзіць ад лац.: iudaeus, якое ў сваю чаргу паходзіць ад грэч. ἰουδαῖος[1]. У старажытнарускай мове слова жидъ вядомае з XII стагоддзя. Жидъ або жыдъ (жаночы варыянт — жидовка, жыдовка[5]) у старабеларускіх крыніцах сустракаюцца прынамсі з XIV стагоддзя, у тым ліку ў перакладзе Вісліцкага статута, Літоўскай метрыцы, Статуце Вялікага Княства Літоўскага, перакладзе «Хронікі» М. Бельскага, «Лексіконе» Памвы Бярынды[6], а таксама ў выданнях беларускага першадрукара Францыска Скарына[1] і інш. Ужываліся таксама этнонімы жидовинъ і жыдовинъ[7].
З пачатку XVI стагоддзя ў выданнях Скарыны і іншых крыніцах сустракаецца таксама этнонім еврей[8], радзей — евреанинъ, евреянинъ[9], еврейчикъ[10] і еврейчинъ[11]. Этнонім еврей, відаць, узыходзіць праз стараславянскую мову да старажытнагрэчаскага Ἑβραῖος[12] [hebrajos].
Гістарычны слоўнік беларускай мовы фіксуе ўсяго адзін выпадак ужывання слова гебрей, якое, відаць, таксама ўзыходзіць да hebrajos, у Выкладзе тлумачэнняў біблейскіх кніг сярэдзіны XVII ст.: «Сыновъ геберовых то ест гебреичиковъ, ѡт которого названи сꙋть гебреи»[13].
На Беларусі меўся шэраг тапонімаў, утвораных ад слова жыд: Жыдава Буда на Магілёўшчыне, Жыдаўка, Жыдавічы на Міншчыне[14], Жыдзевічы[15][14], Жыдаўшчына[16][14], Жыдомля на Гродзеншчыне, Жыд-возера на Палессі[14]. Тапонімы, утвораныя ад слова яўрэй, на Беларусі невядомыя.
Фалькларысты зафіксавалі мноства беларускіх народных параўнанняў з жыдамі[17]. Этнонім жыды і вытворныя шырока прадстаўлены ў беларускай літаратуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя і нават вынесены ў загаловак многіх твораў беларускіх класікаў: «Падарожныя жыды» (1886—1891), «Жыдок» (1894) Францішка Багушэвіча[18], «Жыды» (1915) Змітрака Бядулі, «Жыды» (1919) Янкі Купалы і інш. У 1918 годзе выйшла кніга Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка) «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», якая стала адной з першых спецыяльных прац, прысвечаных гэтай этнічнай меншасці[19].
Выцясненне слова «жыд» з ужытку
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшлі ўсходнія беларускія землі, на якіх жыла вялікая колькасць яўрэяў, якія да таго амаль адстутнічалі ў гэтай дзяржаве[20]. У 1787 годзе пры наведванні імператрыцай Кацярынай II беларускага горада Шклова ёю быў прыняты Ёшуа Цэйтлін з прашэннем ад шклоўскіх іўдзеяў спыніць ўжыванне ў афіцыйных дакументах зневажальнага для іх слова «жиды». Кацярына дала згоду на гэта, прадпісаўшы выкарыстоўваць у афіцыйных паперах Расійскай імперыі толькі слова «евреи»[21].
Паводле даных Нацыянальнага корпуса рускай мовы, словы жид[22] и еврей[23], і вытворныя ад іх, у рускай літаратурнай мове суіснавалі на працягу XVIII—XIX стагоддзяў, прычым да апошняй чвэрці XIX стагоддзя форма жид была асноўнай, а ў 1870-х такой стала форма еврей[22]. К канцу XIX стагоддзя ужыванне словаў жид і еврей у рускай размежавалася палітычна: сацыялісты і лібералы карысталіся толькі словам еврей, а нацыяналісты, манархісты і кансерватары — жид[24].
У БССР у міжваенны час
Да рэвалюцыі 1917 года слова «жид» ужывалася ў гутарковай рускай мове, і ўваходзіла ў акадэмічныя слоўнікі[25]. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, вялікую долю кіраўніцтва якіх складалі яўрэі, пачалася кампанія барацьбы з антысемітызмам[26]. Ужыванне слова жид і вытворных не было забаронена якім-небудзь спецыяльным указам, але з цягам часу было вынята цалкам з афіцыйнага абароту — газет, сходаў, навучальных устаноў і да т.п., а акрамя таго, яго ўжыванне на бытавым узроўні не віталася. К канцу 1920-х гадоў форма жид у рускай мове стала рэдкай[22].
У беларускіх слоўніках, выдадзеных у міжваенны час у Беларускай ССР, этнонімы для абазначэння яўрэйскага народа не прыводзяцца зусім, толькі аднойчы сустракаюцца словы жыдоўскі[27], яўрэйскі і гэбрэ́йскі[28].
У складзеным Вацлавам Ластоўскім Падручным расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку, выдадзеным у 1924 годзе ў Літве, адзначаецца, што абыдзенным і паўсюдным найменнем ў беларусаў з’яўляюцца словы жыд і жыдоўскі, але сярод варыянтаў перакладу рускага еврей аўтар падае слова жыд толькі апошнім, пасля словаў габрай, габраі (пазначана як кніжнае слова); юд, юдка, юдзька (пазначаны як словы, вядомыя з песень)[3].
Адным з першых новае слова ў форме гэбрэі ўжыў Усевалад Ігнатоўскі ў сваім падручніку «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», выдадзеным у 1925 годзе ў Менску[4].
Беларускі паэт Уладзімір Дубоўка ў сваіх «Нататках для сяброў», апублікаваных у 1929 годзе, прасвячае пытанню наймення гэтага народа асобны раздзел «Яўрэй ці гэбрэй». Ён прызнае, што слова жыд, якое ўжавалася ў Беларусі і Украіне, дзякуючы працы цемрашалаў-манархістаў, набыло ганебны сэнс у Расіі, у сувязі з чым пачало знікаць і ў беларускіх выданнях, а замест яго ўведзена слова яўрэй. Дубоўка патрабуе таксама адмовіцца ад слова żyd і ў польскай мове, якая на той час была адной з дзяржаўных у БССР. Кальку яўрэй, аднак, ён палічыў няўдалай, прапанаваўшы выкарыстоўваць варыянт гебрэй (гэбрэй у тагачаснай арфаграфіі)[29]:
![]() |
Але возьмем беларускі адменьнік. 3 прычыны таго, што ў нашай мове ёсць пэўныя фонэтычныя законы, расейскае «еврей» пераходзіць у нас у «яўрэй». Нельга сказаць, каб гэта было мілагучна i прыгожа так для беларуса, як i для яўрэя. Трэба ўзяць больш органічны і прыемны адменьнік «гэбрэй», «гэбрэйскі» ці «гэбрайскі», які мае пэўныя падставы, які існаваў у нашай мове даўно і перадае той самы зьмест у лепшай форме.
Сапраўды, корань «эбр» у расейскую мову прайшоў зьіначаным на «эвр», надобна многім ўсходнім словам (Византия — Бізантыя, Вавилон — Бабілён), што не зьяўляецца абавязковым для нас, бо ў нас больш правільны адменьнік. Паводле нашае фонэтыкі, да слова далучана прыдыханьне «г». У выніку — пэўная мілагучнасьць. Спроба некаторых узяць проста «еврэй» яшчэ горшая, чымся «яўрэй», і прынясе ў справу непатрэбную і шкодную блытаніну. |
![]() |
У Заходняй Беларусі і эміграцыі
У беларускім друку Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, працягваў найчасцей выкарыстоўвацца этнонім жыды, істотна радзей — яўрэі. Да таго ж адзінай дзяржаўнай мовай у краіне была польская, у якой слова żyd жырока ўжывалася і не мела негатыўнага адцення, у адрозненне ад рускага жид.
У адным з нумароў віленскага часопіса «Шлях моладзі» за 1937 год быў апублікаваны артыкул «Жыд, Гэбрэй, Яўрэй і жаргон», у якім сцвярджалася, што слова гэбрэі ёсць абразлівым для прастаўнікоў гэтага народа, а слова яўрэй, хоць і з’яўляецца прыемным для іх і прынятае ў Савецкай Беларусі, але для беларусаў чужое і народ яго не ўжывае, таму варта ўжываць слова жыды[30]:
![]() |
Жыды у вуснах Беларусаў адносна жыдоўскага народу мае характер зусім паважны, яго ўжывае народ, яно мае традыцыю, а прыйшло да нас з захаду Эўропы. ...
Дзеля гэтага ўважаем, што Беларусам абмінаць у друку слова Жыд і замяняць яго ненармальным для нашае мовы, чужым: Яўрэй ці абразьлівым для Жыдоў словам Гэбрэй няма абсалютна ніякай патрэбы. Недапушчальным, ясна, мусіць быць у беларускай мове і слова жаргон, штомела-б абазначыць жыдоўскі язык, бо гэтым ня толькі будзем разьмінацца з праўдай, абражаць Жыдоў, але выяўляць нястачу пашаны да іншых моваў. |
![]() |
Форма гэбрэі выкарыстоўваецца ў перакладзе Бібліі Яна Станкевіча, выдадзеным у 1970 годзе ў эміграцыі «тарашкевіцай»[31].
Пасляваенны час
За савецкім часам амаль усе населеныя пункты Беларусі, назвы якіх былі ўтвораны ад слова жыд, былі перайменаванныя: у 1928 годзе Жыдаўка, у 1935 годзе Жыдава Буда, у 1968 — Жыдавічы, у 1969 — Жыдаўшчына. Захаваліся толькі назвы вёсак Жыдзевічы і Жыдомля, назву якой у форме Жытомля выводзяць ад слова жыта[32].
У перыяд з 1940 па 1991 г. творы «Падарожныя жыды» і «Жыдок» Ф. Багушэвіча выключаліся са збораў твораў пісьменніка, а таксама хрэстаматый і зборнікаў тэкстаў[18].
Слова жыд адсутнічае ў савецкіх і большасці сучасных беларускіх слоўніках, за выключэннем Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы[1], гістарычных і некаторых перакладных[33][34][35].
З пачатку 1990-х гг. у незалежных медыя, якія спрабавалі перайсці на альтэрнатыўны правапіс, масава пачалі выкарыстоўвацца формы габрэ́й[35][34][36][37] (таксама згадваецца ў праекце альтэнатыўнай правапіснай нормы)[2], габрэ́йка[36], габрэ́йскі[36][38], габрай[39][37], габрайка[40], габрайскі[38][41], гэбра́й[35], гэбра́йка[42], гэбра́йскі[43]. Некаторыя з гэтых варыянтаў укладзены ў аўтарскія ці, як варыянты перакладу, у перакладныя слоўнікі[35][34][36][37][38], адзін устояны варыянт дагэтуль адсутнічае. Форма гэбрэі і вытворныя не выкарыстоўваюцца зусім. З'яўленне форм габрэй і габрай пры грэч. hebrajos не былі належным чынам вытлумачаны з фанетычнага пункту гледжання.
У сучасных акадэмічных слоўніках дамінуюць формы яўрэ́й[44][45][46][47][48], яўрэ́йка[44][49][50][51][52] і яўрэ́йскі[53][54].
Remove ads
Гісторыя
Старажытны свет
У якасці нацыі, старажытныя яўрэі склаліся ў 2 тыс. да н. э. на тэрыторыі старажытнага Ханаана. Па адной з версій, гэта адбылося ў выніку асіміляцыі семітамоўнымі качэўнікамі сярэдняга цячэння Еўфрата земляробаў аазісаў Ханаана, якія гаварылі на іншых семіцкіх мовах і мясцовага насельніцтва.
Паводле яўрэйскай традыцыі, запісанай у Торы, яўрэйскі народ склаўся ў выніку зыхода з Старажытнага Егіпта і прыняцця Закона Торы каля гары Сінай. Яўрэі які прыйшлі ў Ханаан былі падзелены на 12 плямёнаў («каленаў»), выводзячых сваё паходжанне ад сыноў Ізраіля.
На мяжы 2-1 тыс. да н. э. узнікае Ізраільскае царства Давіда.
У X ст. да н. э. царом Саламонам быў пабудаваны Іерусалімскі храм. Пасля смерці Саламона яўрэйская дзяржава падзяляецца на два царствы — Ізраільскае і Іўдзейскае. На працягу шматлікіх стагоддзяў ствараецца яўрэйскае святое пісанне — Танах).
У 722 г. да н. э. насельніцтва Паўночнага Ізраільскага царства — нашчадкі дзесяці з дванаццаці каленаў былі пераселены асірыйцамі ў Мідыю, дзе растварыліся сярод мясцовага насельніцтва. Паданні пра «дзесяць зніклых каленаў» былі папулярныя ў яўрэйскім, хрысціянскім і мусульманскім фальклоры, дагэтуль распаўсюджаны сярод усходніх яўрэйскіх абшчын. Паводле адной з версій яны вернуцца перад прыходам Месіі.
У 586 г. да н. э. вавіланяне заваявалі Іўдзейскае царства, разбурылі Іерусалімскі храм і адвялі значную частку яўрэяў у Вавілон (Вавілонскае паланенне).
З падзеннем Новававілонскага царства (539 да н.э.) частка яўрэяў вярнулася ў Іудзею, дзе быў пабудаваны Другі Храм, вакол якога аднавілася дзяржаўная і этнічная кансалідацыя яўрэяў.
З гэтага часу пачынае складацца дамінантная мадэль этнічнага развіцця яўрэяў, якая ўключае сімвалічны і культурны цэнтр у Ізраілі і шырокую дыяспару. Паўстаўшы першапачаткова ў Месапатаміі і Егіпце, з канца 1 тыс. да н. э. дыяспара ахоплівае Паўночную Афрыку, Малую Азію, Сірыю, Іран, Каўказ, Крым, Заходняе Міжземнамор’е. У перыяд падпарадкоўвання ізраільскіх зямель Пталамеям і Селеўкідам (IV—II стст. да н. э.) яўрэі падвяргаюцца культурнай элінізацыі, нароўне з старажытнаяўрэйскай і арамейскай распаўсюджваецца таксама старажытнагрэчаская мова.
У выніку паўстання Макавеяў паўстала Хасманейскае царства (164—37). У той час элінізіраванныя групы і неяўрэйскія семіты ўліліся ў склад яўрэйскага народа.
Заваёва Іўдзеі Рымам (63—37 да н. э.) і разгром вызваленчых рухаў I—II стст. н. э. прывялі да разбурэння Другога Храма (70 год н. э.) і выгнання вялікага ліку яўрэяў. Тады ж з’явіўся ўведзены рымлянамі тэрмін «Палесціна», які павінен быў сцерці памяць пра яўрэйскую прысутнасць на ізраільскай зямлі.
Этнічны цэнтр у Палесціне практычна спыніў існаванне пасля арабскага заваявання 638, аднак яўрэйская прысутнасць заўсёды захоўвалася.
Сярэднявечча
З VII ст. н.э. становішча яўрэяў ускладнілася. Яўрэйскія абшчыны апынуліся падзелены паміж дзвюма цывілізацыямі — хрысціянствам і ісламам, якія хоць і былі гістарычна злучаны са старажытнай яўрэйскай духоўнай спадчынай, на справе заяўлялі пра сваё прынцыповае адмежаванне ад яўрэйства.
У моманты сацыяльных і рэлігійных узрушэнняў яўрэі станавіліся першымі ахвярамі гвалту. Крывавыя пераследы яўрэяў пачаліся з часу Першага крыжовага паходу (1096 г.), калі былі разгромлены багатыя яўрэйскія абшчыны на Рэйне, у Майнцы і Кёльне. Яўрэі былі знішчаны, жанчыны падвергліся гвалту, а дзеці сілаю хрысціліся. З гэтых пор да канца XVIII ст. яўрэі ў Заходняй Еўропе перыядычна падвяргаліся ганенням. Некаторыя каралі і князі, калі мелі патрэбу ў грошах, выганялі яўрэяў са сваіх зямель, адбіралі ў іх уся маёмасць і заклікалі назад для ажыўлення гандлю. У ХIII — ХV ст. яўрэі былі выгнаны з Францыі і Іспаніі.
Новы час

Пераход ад Сярэднявечча да Новага часу быў адзначаны пачаткам эмансіпацыйнага працэсу, паэтапным наданнем яўрэям грамадзянскіх правоў. Эмансіпацыя прывяла да ўзнікнення разнастайных кантактаў паміж яўрэямі і іх суседзямі: яўрэі пракраліся ва ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Яўрэйская нацыя дала міру шматлікіх выбітных дзеячаў грамадства, навукі і культуры.
З утварэннем гітлераўскай Германіі пачынаецца новая трагічная гісторыя яўрэйскага народа. Здзейснены нацыстамі генацыд забраў жыццё мільёнаў чалавек, па ўсім свеце.
Масавае знішчэнне яўрэяў Еўропы пабудзіла развітыя краіны пагадзіцца на адраджэнне яўрэйскай нацыянальнай дзяржавы Ізраіль са сталіцай у Іерусаліме. Умацаванне дзяржавы Ізраіль адбываецца ва ўмовах бесперапыннага араба-ізраільскага канфлікту, а сучасная яўрэйская дыяспара служыць апорай Ізраіля ў барацьбе за выжыванне.
Remove ads
Дыяспары

Лад жыцця яўрэяў, у розны час, прыводзіў да ўзнікнення шматлікіх дыяспар і да ўтварэння этнічных груп, такіх як: сефарды, ашкеназы, вавіланяне, фалаша, бухарцы, горскія яўрэі і інш.
Адна з найстаражытных этнічных груп — вавілонскія або іракскія яўрэі, склалася ў сярэдзіне 1 тыс. да н. э. Абшчына выкарыстоўвала спачатку арамейскую мову, выціснутую каля VIII—IX ст. першай хваляй арабскіх дыялектаў. Апошнія прадстаўнікі дыяспары пакінулі Ірак напачатку амерыкана-іракскай вайны (2003).
Яўрэі, якія захавалі арамейскую мову пасля арабскай заваёвы, былі адціснуты ў Курдыстанскае нагор’е, дзе сфарміраваліся ў этнічную групу таргум, ці лахлугаў. У сучасным Ізраілі яны вядомыя як курдыстанскія яўрэі, захоўваюць у побыце яўрэйска-арамейскія мовы.
Яўрэйскія паселішчы на Аравійскім паўвостраве ўзнікалі з сярэдзіны — 2-й паловы 1 тыс. да н. э. Мухамед ствараў новую рэлігію ў супрацьстаянні з яўрэйскім насельніцтвам Медзіны, аднак асобныя яўрэйскія кланы ўвайшлі ў першапачатковую ісламскую абшчыну. Арабамоўныя нашчадкі яўрэяў—насельніцтва паўднёвай Аравіі, сёння жывуць галоўным чынам у Ізраілі (каля 140 тыс. чалавек), каля 200 чалавек — у Емене. У раннім Сярэднявеччы складаюцца арабамоўныя групы ў Паўночнай Сірыі і Паўднёвай Турцыі, Паўднёвай Сірыі і Ліване. Пачынаючы з XVI ст. ў іх склад інтэграваліся ўцекачы з Іспаніі.
У XVIII ст. некалькі кланаў турэцкіх і іракскіх яўрэяў перасяліліся ў Індыю на службу брытанскай кароне, адкуль далей яны рассяліліся па Паўднёва-усходняй Азіі (Сінгапур, М'янмар, Ганконг, Інданезія і інш.), дзе яны вядомыя пад назвай багдадзі.
Нашчадкаў яўрэяў, якія ўтварылі буйныя дыяспары можна праслядзіць у Грэцыі, Эфіопіі, Іране, Грузіі і інш. краінах свету.
Да пачатку XX стагоддзі агульная колькасць яўрэяў ацэньваецца ў 11 мільёнаў. З іх 46 % (каля 5,2 млн.) жыла ў межах Расійскай імперыі, галоўным чынам на тэрыторыі сучасных Польшчы, Украіны і Беларусі (гл. Лінія аселасці). Яшчэ каля 30 % жыло ў іншых краінах Еўропы і толькі 14 % у Паўночнай Амерыцы. У Палесціне тады жыло толькі 78 тыс. яўрэяў.
У гады, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне і падчас яе, былі сістэматычна знішчаны каля шасці мільёнаў яўрэяў[55][56] Прыведзеныя лічбы спрабуюць аспрэчваць адмаўляльнікі Халакоста.
Remove ads
Зноскі
- Жыд // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / Выданьне Міністэрства Беларускіх спраў ў Літве. — Коўна : Друкарня А. Бака, 1924. — 832 с. — Назва вокладкі: Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Факс. выд. — ISBN 5-343-00899-2
- Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У. Ігнатоўскі. — Выд. 4-е, пераробленае. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925 (1-я Дзяржаўная друкарня). — 176 с., [4] л. каляр. карт : іл. ; 22 см. — У выдавецкім пераплёце. — На верхнім форзацы папяровы ярлык: Туркестанская Публичная Библиотека. — На тытульным лісце і асобных старонках пячатка: С.-А. Г. Б. — Бібліяграфія: с. 167―170. — Спіс кніг выдавецтва: с.172—176. — 20000 экз. — 80 к.
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Членов 2007, с. 518. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFЧленов2007 (даведка)
- Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
- Беларускія ўласныя імены : Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў. — Мінск : Маст.літ., 1998. — 239 с. — Бібліягр.:с.231-232 і ў падрад.заўв. — ISBN 985-02-0164-9
- С. А. Янушкевіч. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНЫЯ ТЫПЫ АЙКОНІМАЎ ІЎЕЎШЧЫНЫ // Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны: матэрыялы і даследаванні : зб. навук. арт. Вып. 8 : Да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара І. Я. Лепешава / ГрДУ імя Я. Купалы, каф. бел. філал. ; рэдкал.: М. А. Даніловіч (гал. рэд.), А. Э. Сабуць (гал. рэд.) [і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2019. — 179 с. ISBN 978-985-582-303-3
- Л. Л. Янушкевіч. ПЕРАЙМЕНАВАННІ НА КАРЦЕ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ // Мова і літаратура ў сярэдняй і вышэйшай школе Актуальныя праблемы выкладання: Матэрыялы Рэсп. навук. канферэнцыі / Пад рэд. М. У. Мікуліча. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 334 с. ISBN 985-417-225-2
- Жыд // Слоўнік беларускіх народных параўнанняў : [больш за 8000 параўнальных выразаў рознага тыпу] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; [укладальнікі: Т. В. Валодзіна, Л. М. Салавей; навуковы рэдактар В. М. Макіенка; прадмова Т. Валодзінай]. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 482 с. ; 25 см. — Бібліяграфія: с. 12—17, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1346-6
- Запрудский, И. Н. Отражение этнических стереотипов в творчестве Франтишка Богушевича и перипетии рецепции его наследия / И. Н. Запрудский // Журнал Белорусского государственного университета. Филология. — 2017. — № 1. — С. 5-16. — EDN YRXAFV.
- Захаркевіч, С. А. Этнаграфія ХІХ ст. Аб этнічных меншасцях Беларусі / С. А. Захаркевіч // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории. — 2019. — No. 3. — P. 133—146. — EDN UQLWFO.
- Барталь 2013, с. 101. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFБарталь2013 (даведка)
- Западные окраины Российской империи / науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М.: Новое литературное обозрение, 2006. — С. 304.
- Графическое отображение частотных данных НКРЯ . Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- Графическое отображение частотных данных НКРЯ . Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- Торпусман А. Споры об определении еврейства Архіўная копія ад 15 снежня 2005 на Wayback Machine
- Словарь русского языка, составленный Вторым отделением Императорской академии наук. — Т. 2. Е, Ж, З. — СПб., 1907. — Кол. 484.
- Декреты Советской власти. — М., 1964. — Т. III. — С. 93—94. • Подлинник; пометки: пр. 164/6, 5 экз. + копия. Архив, ф. 2, оп. 1, ед. хр. 6727, д. 1. Постановление было принято на заседании СНК 25 июля 1918 года по предложению В. И. Ленина. Опубликовано в газетах: «Известия» № 158, 27 июля; «Правда» № 156, 27 июля.
- литература еврейская — літаратура жыдоўская // Беларуская навуковая тэрміналогія : [слоўнік]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1922―1930. — Вып. 2: Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва : [расійска-беларускі слоўнік / Тэрміналагічная камісія Гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры; разгледжана і прынята камісіяй ў складзе: М. Байкова і інш. ; прадмова Ів. Луцэвіча]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1923. — 73 с. ; 23 см. — Слоўнік беларускіх тэрмінаў: с. 53―73. — 1000 экз.
- еврейский язык — яўрэйская мова, гэбрэ йская мова // Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne : [слоўнік]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1926—1929. — Вып. 15: Слоўнік граматычна-лінгвістычнай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел мовы і літаратуры, Галоўная тэрміналагічная каміссія; апрацавалі: Я. Лёсік інш.]. — у Менску [у Мінску] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1927. — 77 с. ; 23 см. — Назва вокладкі: Vocabulaire de la terminologie inguistique. — На тытульным лісце і вокладке: Аддзел 1, серыя 5, кніга 15. — На вокладке загаловак выпуску паралельна на францускай мове. — Уласніцкі запіс: Бр. Эпімах-Шыпіла. — На тытульным лісце і вокладке: Ex Libris. Bronislai Epimachi-Schipillo. — Бібліяграфія ў прадмове. — Расійска-беларускі слоўнік: с. 7—51. — Слоўнік беларускіх тэмінаў: с. 53—73. — 1000 экз.
- Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941) : хрэст. для студэнтаў філал. фак. У 2 ч. Ч. 2 / аўт.-уклад. С. М. За-прудскі, Г. I. Кулеш. — Мінск : БДУ, 2008. — 259 с. ISBN 978-985-485-881-4.
- Шлях моладзі. № 8 (107) - Вільня, жнівень 1937
- Житомля // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — С. 124. — 447 с. — 12 700 экз.
- жыд // Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-deutsches Wörterbuch : больш за 70 тысяч слоў і выразаў / [У. І. Марцінеўскі і інш.] ; пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 607 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6783-98-5.
- Шаблон:Крыніцы/Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004)
- Jew // Ангельска-беларускі слоўнік = English-belarusian dictionary / Валентына Пашкевіч ; пад рэдакцыяй С.Шупы ; Беларускі інстытут навукі й мастацтва. — Мінск: З.Колас, 2006. — 1010 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6783-15-1.
- Hebrew // Ангельска-беларускі слоўнік = English-belarusian dictionary / Валентына Пашкевіч ; пад рэдакцыяй С.Шупы ; Беларускі інстытут навукі й мастацтва. — Мінск: З.Колас, 2006. — 1010 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6783-15-1.
- габрай, габрэй // Словаклад : слоўнік адметнай лексікі / Алесь Каўрус. — Мінск : Звязда, 2013. — 326, [1] с. ; 22 см. — Перад выпускнымі данымі аўтар: Каўрус Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч. — 700 экз. — ISBN 978-985-7059-47-8
- габрайскі, габрэйскі // Словаклад : слоўнік адметнай лексікі / Алесь Каўрус. — Мінск : Звязда, 2013. — 326, [1] с. ; 22 см. — Перад выпускнымі данымі аўтар: Каўрус Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч. — 700 экз. — ISBN 978-985-7059-47-8
- Андрэй Шпунт. Габраі Вялікага княства Літоўскага ад Вітаўта да Станіслава-Аўгуста . Наша Ніва (13 снежня 1999). Праверана 25 мая 2025.
- Ці нацыянальны нігілізм — прыроджаная рыса беларусаў? . nashaniva.com. Праверана 25 мая 2025.
- Свабода, Радыё. Улады Францыі абураныя нападам на Габрайскі цэнтар . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 25 мая 2025.
- Pawet: Жана Эрш. Філасофскае здумленне . pawet.net. Праверана 25 мая 2025.
- Шупа, Сяргей. 8. Беспрэцэдэнтны акт ў гэбрайскай гісторыі . Радыё Свабода (24 сакавіка 2014). Праверана 25 мая 2025.
- яўрэі // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
- Шаблон:Крыніцы/Граматычны назоўніка 2013
- яўрэй // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- Шаблон:Крыніцы/Граматычны назоўніка 2008
- Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі слоўнік (Крапіва)
- Шаблон:Крыніцы/Граматычны назоўніка 2013
- яўрэйка // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- Шаблон:Крыніцы/Граматычны назоўніка 2008
- Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі слоўнік (Крапіва)
- яўрэйскі // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі слоўнік (Крапіва)
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads