Аляксандр Вікенцьевіч Скачко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 26 верасня 1933[1], Гарадзея, Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі медінстытут (1958), атрымаў размеркаванне ў Сноўскую ўчастковую бальніцу, дзе прапрацаваў пяць гадоў галоўным урачом.
У лютым 1963 года Аляксандр Вікенцьевіч становіцца галоўным урачом Нясвіжскай раённай бальніцы. Узначальваў Мінскую абласную клініку. Галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1974—1976). Галоўны ўрач 9-й Мінскай клінічнай бальніцы (1976—1996).
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1971),
- Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1974),
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978),
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981),
- Медаль «Ветэран працы» (1990).
11 сакавіка 1994 года Аляксандр Вікенцьевіч Скачко стаў другім у гісторыі народным урачом Беларусі, у тым ліку за асабісты ўклад у стварэнне цэнтра трансплантацыі касцявога мозгу на базе 9-й бальніцы[2].
Зноскі
- Сентябрь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
- Дзяржаўную ўстанову «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads