Гарадзея
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́я[2] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017)[3].
Remove ads
Назва
У аснове назвы — слова горад у спалучэнні са старажытным славянскім фармантам -ея. Гарадзея — пасяленне на месцы нейкай агароджы, гарадзьбы.[4]
Назва Гарадзея паходзіць ад рачной назвы, адпачатная форма якой — *Gardēja.[крыніца?]
Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja[крыніца не пазначана 154 дні] (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[5].
Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[крыніца?]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)<[крыніца?]. На Панёманні той жа корань Gard- у гідроніме Горадзен (> Гараднічанка), ад якога назва Гродна[крыніца?].
Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны[крыніца не пазначана 154 дні] з індаеўрапейскім *gherd- "ахопліваць; агароджваць" (ад карацейшага *gher- "хапаць, абдымаць")[6]. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ "горад (агароджанае месца)", літоўскае gardas "загарода (для свойскай жывёлы)".
Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- "сціскаць", *gem- "хапаць, сціскаць".[крыніца не пазначана 154 дні] Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[7].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца ў 1530 годзе ў сувязі са скаргай Васіля і Льва Чыжоў разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі на пана С. Ільініча, які чыніў разбой на тэрыторыі іх маёнткаў Гарадзея і Астраўкі. З 1575 года ўласнасць Радзівілаў.
У складзе Расійскай імперыі
У XIX ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя.
У 1-ю сусветную вайну з 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе, называлася Замір’е (ад імя маёнтка князя Вітгенштэйна, які знаходзіўся на поўнач, уздоўж шляху на Мір). У маі-чэрвені 1917 года ў Замір’і адбыліся мітынгі і маніфестацыі працоўных і салдат з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай Думы і ўлады Саветам. Дзейнічалі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і арганізацыя РСДРП(б), якая ў верасні 1917 года налічвала 135 чал.
Найноўшы час
Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года Гарадзея акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Члены падпольнай бальшавіцкай арганізацыі займаліся агітацыяй, перашкаджалі вывозіць у Германію нарабаваную маёмасць і прадукты. Летам і восенню 1918 года ў раёне Гарадзеі дзейнічалі партызанскія атрады. У канцы 1918 года станцыя і паселішчы вакол яе заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У ходзе Польска-савецкай вайны са жніўня 1919 да 6 жніўня 1920 года, а затым з кастрычніка 1920 года Гарадзея занята польскімі войскамі. З 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй. У перадваенныя гады ў гарадскім пасёлку Гарадзея жылі 796 яўрэяў.
26 чэрвеня 1941 года Гарадзея захоплена вермахтам, акупацыя доўжылася да пачатку ліпеня 1944 года. Нацысты арганізавалі гета ў Гарадзеі, у ліпені 1942 года ўсе вязні гета былі забітыя.
Remove ads
Насельніцтва

Эканоміка
- Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.
Славутасці
- Спаса-Праабражэнская царква (1808)
- Праваслаўная капліца 1874 г.
- Касцёл Святога Іосіфа
- Сінагога (не дзейнічае)[10]
- Капліца
- царква
- Дом для рабочых чыгункі
Вядомыя асобы
- Юрый Мікалаевіч Абрамовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Арон Львовіч Астроўскі (руск.: Арон Львович Островский; 1905—1985, Ленінград) — савецкі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтва Узбекскай ССР (1944).
- Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй (нар. 1948) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
- Вера Сямёнаўна Касмовіч (1928) — удзельніца пасляваеннага антысавецкага падпольнага руху, сябра Саюза змагання за незалежнасць Беларусі.
- Аляксандр Надсан (1926—2015) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
- Міхаіл Аляксеевіч Маталыцкі (нар. 1957) — беларускі матэматык
- Міхась Маскалік (1903—1965) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі.
- Мардэхай Перэльман (англ.: Mordechai Perelman; 1901—1955, Парыж) — французскі скульптар.
- Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 1933) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
