Аляксандр Віктаравіч Шацько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Віктаравіч Шацько (нар. 3 верасня 1963, Магдэбург, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — беларускі палітык.

Хуткія факты Аляксандр Віктаравіч Шацько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык матэматыкі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Гомельскага канструктарскага бюро сістэмнага праграміравання. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 19 і № 56 горада Гомеля, дырэктарам Гомельскай Ірынінскай гімназіі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2][3].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads