Аляксандр Гіршавіч Гарэлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Гіршавіч Гарэлік (нар. 3 верасня 1938, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (механіка-тэхналагічны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1960), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1967), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1967).
Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі (1965–2000, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1987–1997 – загадчык лабараторыі геаметрычнага мадэлявання), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2000–2004, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій), Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (з 2004, дэкан факультэта кіравання, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання, геаметрычнага мадэлявання і камп'ютарнай графікі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Методы геометрического моделирования при автоматизированном проектировании объектов сложной структуры : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.01.01 / Горелик Александр Гиршевич. — Москва, 1983.
- Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники / Г. К. Горанский [и др.]. — Минск, 1970. (Информация: форма отчества "Григорьевич")
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads