Аляксандр Залацінскавіч Анкваб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Залацінскавіч Анкваб
Remove ads

Аляксандр Залацінскавіч Анкваб (абх.: Александр Золотинска-иҧа Анқәаб; нар. 26 снежня 1952, Сухумі, Абхазская АССР, ГССР, СССР) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Абхазія — трэці прэзідэнт рэспублікі і двойчы прэм’ер-міністр гэтай краіны.

Хуткія факты Аляксандр Залацінскавіч Анкваб, 10-ы прэм’ер-міністр Абхазіі[d] ...

Акрамя абхазскага мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі.

Remove ads

Біяграфія

  • У 1974 годзе скончыў Растоўскі юрыдычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
  • У 1991 быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазіі. У 1992—1993 гадах быў міністрам унутраных спраў Абхазіі ва ўрадзе Уладзіслава Ардзінба.
  • У 19942000 гадах жыў у Маскве, займаўся камерцыяй. Вярнуўшыся ў Сухумі, сфармаваў першы ў Абхазіі апазіцыйны рух «Айтайра». У 2004 планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не змог выставіць сваю кандыдатуру з-за неадпаведнасці патрабаванням да кандыдату (Анкваб не патрапіў пад неабходны для вылучэння ў прэзідэнты цэнз аселасці — пражыванне ў Абхазіі не менш за 5 гадоў). Яго рашэнне падтрымаць на выбарах Багапша прынесла апошняму дадатковыя галасы выбаршчыкаў.
  • З 2010 віцэ-прэзідэнт Абхазіі, абраны на гэту пасаду разам з прэзідэнтам Сяргеем Багапшам.
  • У 2005—2010 — прэм’ер-міністр гэтай краіны.
  • Пасля смерці прэзідэнта Сяргея Багапша з 29 мая 2011 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Абхазіі.
  • У 2011—2014 гадах — Прэзідэнт Абхазіі.
  • 1 чэрвеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў у сувязі з хваляваннямі ў рэспубліцы, падчас якіх апазіцыя ціснула на Анкваба.
  • 12 сакавіка 2017 года абраны ў Народны сход — парламент Абхазіі, а 24 сакавіка 2020 года атрымаў ад абранага прэзідэнта Аслана Бжанія пасаду прэм’ер-міністра, стаўшы найстарэйшым членам урада рэспублікі.
  • 20 лістапада 2024 года сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра ў выніку народных пратэстаў[1].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads