Сяргей Васільевіч Багапш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Васільевіч Багапш
Remove ads

Сяргей Васільевіч Багапш (4 красавіка 1949, Сухумі, Абхазская АССР, Грузінская ССР, СССР — 29 мая 2011, Масква, Расія) — другі прэзідэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.

Хуткія факты Сяргей Васільевіч Багапш, 2-і прэзідэнт Абхазіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага эфірамаслічнага саўгаса. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе стаў першым сакратаром Абхазскага абкама ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкама КП Грузіі.

Пасля пачатку першых сутыкненняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчырскі мост і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненнях быў паранены.

У 1992 годзе прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. Падчас грузінска-абхазскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхазскіх вайсковых фармаванняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.

У 1997 годзе прызначаны прэм’ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш паспяхова змагаўся са злачыннасцю, масштабы якой пачалі зніжацца, ліквідаваў запазычанасць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасць, сельская гаспадарка, жыллёва-камунальная гаспадарка.

У 1999 годзе прэзідэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз змяніў урад (што ен рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнерга».

У 2003 годзе прымаў удзел у стварэнні грамадска-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзідэнскіх выбарах 2004 года. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 года, прывеў да працяглага і цяжкога палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі не змог вынесці адназначнае рашэнне па выніках выбараў. Сітуацыя накалялася, і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяння. Пры пасярэдніцтве Расіі былі праведзеныя перамовы, якія прынеслі поспех: Багапш стаў кандыдатам у прэзідэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзідэнты, які каардынуе дзейнасць у галіне абароны, міжнароднай палітыкі і дзяржаўнай бяспекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 года.

Падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі кіраваў узброенымі сіламі Абхазіі, якія адкрылі «другі фронт» і адцягнулі на сябе частку грузінскіх войскаў. У выніку баявых дзеянняў Абхазія вярнула кантроль над Кадорскай цяснінай і такім чынам стала поўнасцю кантраляваць свою тэрыторыю. Пры Багапшы адбылося прызнанне незалежнасці Абхазіі шэрагам краін-членаў ААН.

У выніку прэзідэнцкіх выбараў 12 снежня 2009 года быў абраны на другі тэрмін.

Прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Абхазіі. Мае жану, сына і дачку.

Памёр 29 мая 2011 у Маскве пасля цяжкай хваробы, у выніку ускладненняў, выкліканых аперацыяй на лёгкім[4].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads