Аляксандр Зіноўевіч Ломскі

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Зіноўевіч Ломскі (нар. 26 сакавіка 1978(1978-03-26), Заастравечча, Мінская вобласць[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2024—2025). Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэцкай вобласці (з 30 чэрвеня 2025 года).

Хуткія факты Аляксандр Зіноўевіч Ломскі, старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1978 года ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці.

У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Заатэхнія».

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Далей працаваў у Клецкім раёне. З 2000 года па 2005 год — галоўны заатэхнік калгаса «Праца», з 2005 года па 2008 год — галоўны заатэхнік СВК «Агракамбінат Клецкі», з 2008 года па 2010 год — намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Клецкі камбікормавы завод».

З 2010 года па 2019 год працаваў у Клецкім раённым выканаўчым камітэце: прайшоў шлях ад намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання да першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні да старшыні Клецкага райвыканкама.

У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».

У 2018 годзе быў прызначаны старшынёй Клецкага райвыканкама. Са студзеня 2019 года па 2024 год працаваў старшынёй Нясвіжскага райвыканкама.

У 2024—2025 гадах працаваў першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

30 чэрвеня 2025 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэцкай вобласці[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads