Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
пасада From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — пасада ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Памочнікі з’яўляюцца службовымі асобамі, якія забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта па асобных напрамках яго дзейнасці, у тым ліку памочнікі; памочнікі па агульных пытаннях; памочнікі — інспектары па абласцях, г. Мінску; памочнікі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы[1].
Памочнікі прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, агульная каардынацыя іх дзейнасці таксама ажыццяўляецца Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
29 снежня 2020 года А. Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы памочнікаў Прэзідэнта — інспектараў па абласцях і Мінску[2][3].
Remove ads
Функцыі памочнікаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Памочнік — інспектар па вобласці або г. Мінску:
- кантралюе ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
- аналізуе грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне;
- рыхтуе візіты кіраўніка дзяржавы ў рэгіён;
- уносіць прапановы па падборы, прызначэнні на пасады і вызваленні ад пасад кіруючых работнікаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама кіраўнікоў іншых арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі вобласці або г. Мінска, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы[4].
Remove ads
Дзеючыя
- Мікалай Леанідавіч Латышонак, памочнік па агульных пытаннях (з 6 лютага 2018[5]);
- Сяргей Віктаравіч Ляўковіч, памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці (з 4 студзеня 2024[6]);
- Аляксандр Васілевіч Кохан, памочнік — інспектар па Мінскай вобласці (з 13 чэрвеня 2024[7]);
- Юрый Мікалаевіч Фралоў, памочнік — інспектар па г. Мінску (з 27 чэрвеня 2024[8]).
- Сяргей Эдуардавіч Налівайка, памочнік — інспектар па Магілёўскай вобласці (з 2 снежня 2024[9]);
- Руслан Віктаравіч Пархамовіч, памочнік — інспектар па Гомельскай вобласці (з 10 сакавіка 2025);
- Аляксандр Зіноўевіч Ломскі, памочнік — інспектар па Брэсцкай вобласці (з 30 чэрвеня 2025 года[10]).
Remove ads
Былыя
- Міхаіл Юр’евіч Сазонаў, памочнік (з 24 снежня 1998[11]).
- Мікалай Міхайлавіч Іванчанка, памочнік — галоўны інспектар па Мінскай вобласці (2003).
- Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі, памочнік — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці (2003).
- Леанід Фёдаравіч Крупец, памочнік — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці (2003).
- Віктар Уладзіміравіч Шчэцька, памочнік — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці (2003).
- Марыя Сямёнаўна Праташчык, памочнік — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці (2003).
- Алег Вітольдавіч Праляскоўскі, памочнік — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003).
- Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў, памочнік — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці (2003).
- Валерый Вільямавіч Цапкала, памочнік (2003 — 14 лютага 2005[12]).
- Генадзь Паўлавіч Аляксеенка, памочнік па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму (9 ліпеня 2004[13] — 2010)
- Валерый Вільямавіч Цапкала, памочнік — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь (14 лютага[12] — 7 кастрычніка 2005[14]).
- Дзмітрый Пятровіч Булахаў, памочнік — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь (13 красавіка[15] — 8 верасня 2006[15]).
- Анатоль Аляксандравіч Сівак, памочнік — галоўны інспектар па г. Мінску (2006—2009).
- Ігар Мікалаевіч Заічкоў, памочнік па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму (22 студзеня 2010[16] — 28 кастрычніка 2012[17])
- Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч, памочнік — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці (30 верасня 2010 — 15 верасня 2014).
- Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі, памочнік — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці (2013—2014).
- Фёдар Аляксандравіч Дамаценка, памочнік — галоўны інспектар па г. Мінску (28 лютага 2013[18] — жнівень 2014).
- Валерый Анатольевіч Брылёў, памочнік (28 лютага 2013[18] — красавік 2017).
- Анатоль Васілевіч Ліс, памочнік — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці (28 лютага 2013[18] — сакавік 2014).
- Мікалай Мікалаевіч Корбут, памочнік — галоўны інспектар па Мінскай вобласці (2014[19] — 26 верасня 2016[20]).
- Сяргей Васілевіч Раўнейка, памочнік — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці (2015—2018)[21].
- Мікалай Мікалаевіч Корбут, памочнік (26 верасня 2016[20] — 2 мая 2017[22]).
- Васіль Мікалаевіч Герасімаў, памочнік — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці (2016—2018).
- Уладзімір Валянцінавіч Карпяк, памочнік — галоўны інспектар па г. Мінску (14 сакавіка 2017[23]—26 чэрвеня 2018[24]).
- Мікалай Мікалаевіч Корбут, памочнік па агульных пытаннях (2 мая 2017[22] — 22 студзеня 2018[25]).
- Юрый Вітольдавіч Шулейка, памочнік — інспектар па Гомельскай вобласці (12 мая 2017 — 26 студзеня 2021).
- Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, памочнік — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці (28 верасня 2017[26] — 2018).
- Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, памочнік — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці (2018—2020).
- Віталь Аляксандравіч Прыма, памочнік — галоўны інспектар па г. Мінску (12 лютага 2019[27]—29 кастрычніка 2020).
- Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, памочнік — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці (12 лютага 2019[28] — кастрычнік 2020).
- Віктар Аляксандравіч Лукашэнка, памочнік па нацыянальнай бяспецы (2005 — 26 лютага 2021[29]).
- Ігар Уладзіміравіч Яўсееў, памочнік — галоўны інспектар па Мінскай вобласці (28 верасня 2017[30] — 5 сакавіка 2021[31]).
- Аляксандр Міхайлавіч Бутараў, памочнік — інспектар па Мінскай вобласці (5 красавіка 2021[32] — 29 чэрвеня 2021[33]).
- Мікалай Міхайлавіч Рагашчук, памочнік — інспектар па Гомельскай вобласці (5 красавіка 2021[32] — 14 верасня 2022[34]).
- Валерый Іванавіч Бельскі, памочнік па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы (4 чэрвеня 2020 — 24 студзеня 2023[35]).
- Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч, памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці (29 ліпеня 2019 — 28 лютага 2023[36]).
- Сяргей Іванавіч Барташ, памочнік — інспектар па Гомельскай вобласці (3 кастрычніка 2022[37] — 8 жніўня 2023[38]).
- Ігар Вячаслававіч Брыло, памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці (28 ліпеня 2023[39] — 24 лістапада 2023[40]).
- Аляксандр Мікалаевіч Косінец, памочнік (30 мая 2017[41] — 25 красавіка 2024[42]).
- Уладзімір Віктаравіч Калач, памочнік — інспектар па Мінскай вобласці (29 ліпеня 2021[43] — 13 мая 2024).
- Аляксандр Пятровіч Барсукоў, памочнік — інспектар па г. Мінску (29 кастрычніка 2020[44] — 29 сакавіка 2024[45]).
- Леанід Аляксеевіч Мартынюк, памочнік — інспектар па Магілёўскай вобласці (з 20 кастрычніка 2020[46] — 2 снежня 2024);
- Юрый Хаджымуратавіч Караеў, памочнік — інспектар па Гродзенскай вобласці (29 кастрычніка 2020[47] — 3 сакавіка 2025);
- Юрый Мікалаевіч Горлаў, памочнік — інспектар па Гомельскай вобласці (25 верасня 2023[48] — 10 сакавіка 2025);
- Валерый Паўлавіч Вакульчык, памочнік — інспектар па Брэсцкай вобласці (29 кастрычніка 2020[49] — май 2025[50]);
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads